Вандроўкі па Ганцаўшчыне

10.07.2009

x_8d0d25c5

Краязнаўчыя вандроўкі па Ганцаўшчыне (Брэсцкая вобласць), арганізаваныя моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”, пройдуць 19 ліпеня.

Экскурсія: “Помнікі гісторыі і архітэктуры Ганцаўшчыны” (Брэсцкая вобласць).
Маршрут: в.Агарэвічы – в.Шашкі – в.Вялікія Круговічы – в.Будча – в.Людвікова – в.Чудзін, Ганцавічы (краязнаўчы музей).

Падрабязней пра месцы вандроўкі:
Агарэвічы – Палацава-паркавы ансамбль-комплекс Свяржынскіх (з паркам, ставамі і брамай – усё як трэба).

Шашкі – былая сядзіба ва ўрочышчы Юліна паміж вёскамі Агарэвічы і Шашкі (рэшткі парку другой паловы ХІХ стагоддзя; брама, склеп, рэшткі сядзібы).

Круговічы – Свята-Георгіеўская царква ХІХ стагоддзя (ікона Боскай маці (XVII стагоддзе); драўляная скульптура Распяцця, успаміны пра сядзібу Абуховічаў, прысады серабрыстай таполі, капліца, дом аканома).

Будча – Свята-Юр’еўская царква 1896 году – помнік драўлянага дойлідства. Успаміны пра Радзівілаў. (Прырода там – цуд!)

Людвікова – былая памежная застава (Заходняя/Усходняя Беларусь) – з’явіліся ўнікальныя дакументы з Музея гісторыі Варшавы і з Грэцкага архіву.

Гэтыя месцы любіў фалькларыст і этнограф Аляксандр Сержпутоўскі (у яго юбілей гэтым годам – 145 гадоў. Пра яго таксама могуць апавесці).

Чудзін – Свята-Юр’еўская царква 1867 году.

Для зацікаўленых: +37529 7610794 (Кірыла)

Вандроўка праводзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Фота зрабіў: Антон Рудаў

Тэгі: