Васіль Андрэеў: Калі хтосьці першы адчуе перавагі выкарыстання беларускай мовы ў абгортцы тавару, то ў яго адразу з’явіцца плюс 10% мэтавай аўдыторыі

14.06.2010 Adnak!

Партнёр і арт-дырэктар кампаніі 495Design.com (Product Design & Design Research) Васіль Андрэеў адказаў на пытанні, прысвечаныя правядзенню Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!.

Васіль — выпускнік HDK, Goteborg University, Гётэборг, Швецыя, спецыялізацыя Industrial Design. Пасля сканчэння працаваў у якасці Product designer у SCA Hygiene Products (R&D), Гётэборг, Швецыя.
У 2004–2006 — арт-дырэктар кампаніі DepotWPF Brand&Identity, Масква, Расія. З 2006 г. — куратар праграмы Industrial Design / CPD Program, British Higher School of Art & Design, Масква, Расія. Выкладчык модуля Visual Design & Media, European Humanities University, Вільнюс, Літва. Сябра журы фестываляў «Идея!», ММФР, «Белы квадрат». Сябра міжнароднага журы Прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДУ- 2006». Тэкст цалкам.