Васіль Якавенка і Алесь Лось сустрэліся з гарадзенскімі школьнікамі

Літаратурна-музычныя выступы з удзелам Васіля Якавенкі і Алеся Лася прайшлі ў Гродне 22 чэрвеня.  

d181d188-e284963-d183-d0b7d0b0d0bbd0b5

Сустрэчы прайшлі на тэму нацыянальна-культурнага выхавання і ўсведамлення сябе беларусамі. Удзел у сустрэчах узялі пісьменнік Васіль Якавенка, музыка (дудар, скрыпач) Алесь Лось і падарожнік, эколаг Васіль Касінец. Сустрэчы адбыліся ў актавай зале СШ №3 і чытальнай зале юнацкага філіяла абласной бібліятэкі.

d181d188e284963-d0b7d0b0d0bbd0b0

Адкрываў сустрэчу «уверцюрай» на беларускай дудзе Алесь Лось. Далей гаману вёў пісьменнік, дэманстраваў кніжкі сваіх экалагічных і лірычных казак, пераказваў некаторыя з іх

d0bfd0b0d0b4d0b0d180d183d0bdd0bad196-d0b4d0bbd18f-d0bfd0b5d180d0b0d0bcd0bed0b6d186d18b1

У першай сустрэчы ўзялі ўдзел прыкладна сто вучняў і іх выхавальнікі.

d0bdd0b0d0bfd180d18bd0bad0b0d0bdd186d18b-d181d183d181d182d180d18dd187d18b

Музыка і эколаг дапаўнялі пісьменніка, дапамагалі разыгрываць прызы, сувеніры, якія ляжалі на стале, віселі паблізу.

d0b1d183d0b4d0b7d18cd0bcd0b0

Васіль Якавенка:

«Дзеці дружна адказвалі шмат на якія пытанні, аднак на пытанне «Што значыць быць беларусамі?» з добрага тузіну адказаў правільным быў толькі адзін: «Трэба ведаць беларускую мову і карыстацца ёй». Дзяўчына, якая яго дала, стала пераможцай і ў якасці падарунка атрымала сувенірную майку кампаніі «Будзьма беларусамі!»

d182d180d18dd0b1d0b0-d0b2d0b5d0b4d0b0d186d18c-d0bad0b0d0b1-d0b1d18bd186d18c1

На пытанне, хто ведае беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, правільных адказаў не было, затое знайшліся дзеці, якія падахвоціліся прачытаць беларускія вершы, і дзеці, якія праспявалі беларускія песні, у тым ліку гімн. Апошнюю песню спявалі гуртам, усёй залай.

d183d0b7d0bdd0b0d0b3d0b0d180d0bed0b4d0b0-d0b7d0b0-d0b2d0b5d180d188

d181d0bfd18fd0b2d0b0d0ba

Зразумела, што многія тут атрымалі каштоўныя падарункі – майкі, кружэлкі з песнямі «Будзьма беларусамі!», кнігі казак «Смяльчак Лузь», «Чорная ружа», кнігу «След чорнага ветру» і іншыя.

d18fd0bcd183-d0bcd0b0d0b9d0bad0b01

На гэтай сустрэчы ўдалося ўціснуць ва ўсведамленне вучняў, што ёсць беларусы, і ўзняць прэстыж беларускай мовы. Настаўнікі як бы ў сваё апраўданне казалі нам, што яшчэ не так даўно СШ №3 славілася сваім патрыятычным выхаваннем і беларускім навучаннем, але ж не ўтрымалася і на бурнай хвалі русіфікацыі ў краіне за апошнія гады, і таму ўсё гэта размыта».

d0b7d0b0d0bbd0b0

На жаль, у гасцей не склалася такой шчырай гутаркі з дзецьмі СШ №110 на сустрэчы ў бібліятэцы. Тут прысутнічала група ў складзе прыкладна 20 чалавек, і ніхто з дзяцей не ведаў іншых пісьменнікаў, апроч Купалы і Коласа, ніхто не прачытаў беларускіх вершаў.

d180d0b0d0b4d0b0d181d186d18c-d181d0b0d0bcd0b0d181d186d0b2d18fd180d0b4d0b6d18dd0bdd0bdd18f

Аднак іх выручыла дзяўчынка, якая насмелілася выйсці наперад і праспяваць беларускую песню «Купалінка».

d180d0bed0b7d0b4d183d0bc

Госці падарылі бібліятэцы свае кнігі і дыскі.

Мерапрыемствы ладзіліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: