• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2023 | Адукацыя

«Васьміног» падтрымае беларускія адукацыйныя праекты на суму амаль у 300 тысяч еўра

Завершаная праца над першым этапам грантавага конкурсу адукацыйных праектаў. Усе дасланыя заяўкі прайшлі некалькі этапаў ацэнкі пры ўдзеле незалежных экспертаў і прадстаўнікоў арганізацый-партнёраў «Васьмінога».


vasminoh_logo_02.png

«Уразіла не толькі колькасць заявак, але і разнастайнасць прапанаваных накірункаў дзейнасці і відаў актыўнасці. Сярод заяўнікаў было шмат вядомых навукоўцаў і педагогаў, дзеячаў культуры і навукі. Цэлыя зорныя калектывы. Шмат было таксама дэбютантаў са свежымі ідэямі. Конкурс быў сапраўды спаборніцкім, цікавым і напружаным...», — такімі ўражаннямі падзялілася адна з экспертак, якая працавала над заяўкамі.

«Мы прынялі рашэнне падтрымаць праекты на суму 285.916 еўра. Каб зразумець, наколькі складана было выбіраць пераможцаў, прывядзем такі факт: агульная сума, якую заклалі ў бюджэтах усе 113 заяўнікаў, складае 3.811.200 еўра. То-бок беларуская грамадзянская супольнасць, дыяспары і педагогі для рэалізацыі сваіх задумаў маюць патрэбу ў суме, якая ў 10 разоў перавышае цяперашнія магчымасці «Васьмінога», — паведамляе прэс-служба праекта.

Кіраўнік праекту «Васьміног» Аляксей Канстанцінаў заўважае, што некаторым заяўнікам не хапіла вопыту для складання праектных прапановаў: «Істотная частка заявак сфармулявана і аформлена з мноствам памылак. Мы разумеем, што шмат якія адукацыйныя ініцыятывы ўпершыню пісалі грантавыя заяўкі, а гэтая праца патрабуе пэўных кампетэнцый. Мы разумеем гэта як запыт і задачу на развіцьцё арганізацыйнага патэнцыялу. Мы таксама разлічвалі на большую колькасць інавацыйных праектаў, але большая частка атрыманых заявак абапіраецца на традыцыйныя практыкі і інструменты адукацыі».

Alaksej_Kanstancinau.JPG

Аляксей Канстанцінаў. Фота: "Васьміног"

У сітуацыі вострай канкурэнцыі былі адабраныя 15 годных праектаў, рэалізацыя якіх істотна паўплывае на адукацыйную сферу ў Беларусі. Яшчэ 19 праектаў атрымалі рэкамендацыі для паляпшэння заявак, якія можна будзе падаваць на новым конкурсе.

«Васьміног» выдзяляе гранты на наступныя праекты:

— навучанне дзяцей школьнага ўзросту з аўтызмам;

— стварэнне адукацыйнага і інавацыйнага відэакантэнту для вывучэння беларускай мовы і гісторыі, гуманітарных дысцыплін для школьнікаў;

— беларускамоўны падкаст па біялогіі (серыя крэатыўных перадач для школьнікаў);

— распрацоўка праграмнага зместу гісторыка-грамадазнаўчага і філалагічнага блоку для настаўнікаў;

— стварэнне падручніка па геаграфіі для старэйшых класаў;

— падтрымка падлеткавага клуба;

— арганізацыя летніка і нядзельнага клуба для беларускіх школьнікаў у Літве і Польшчы;

— падтрымка некалькіх школ выхаднога дня ў розных гарадах і краінах.

Апроч пералічаных напрамкаў, будзе падтрымана навучанне настаўнікаў інавацыйным метадам выкладання.

Пры адборы грантаатрымальнікаў «мы імкнуліся таксама ўлічваць «геаграфічны» прынцып, каб былі падтрыманыя ініцыятывы беларускіх дыяспар у розных краінах знаходжання. Так, сярод пераможцаў конкурсу — жыхары Польшчы, Літвы, Грузіі, Нямеччыны, Эстоніі і Беларусі».

У «Васьміногу» падкрэсліваюць, што «нам было вельмі складана ў эмацыйным плане прымаць рашэнне пра адхіленне некаторых заявак, але, як бы мы ні хацелі, падтрымаць усе 113 праектаў мы не ў змозе». Тым, хто на дадзены момант не атрымаў сродкі на свае задумы, трэба сачыць за абвесткамі «Васьмінога». Увосені 2023 года будзе абвешчаны чарговы конкурс грантавых праектаў для адукацыйных ініцыятыў, на які можна будзе дадаць дапрацаваныя і новыя заяўкі.

Чытайце яшчэ:

Аляксей Канстанцінаў: Мы прапануем лічбавую адукацыйную платформу беларусацэнтрычнага напрамку

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип