Вайцюшкевіч і Кустава выступяць разам

Арыгінальны тандэм Валярыны Куставай і Змітра Вайцюшкевіча выступіць у Мінску 26 студзеня.

Творцы выступяць перад школьнікамі гімназіі №4, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Кунцаўшчына, 18. Пачатак у 13.00.

Яшчэ адзін выступ Зміцер Вайцюшкевіч, ужо ў якасці прыма-выступоўцы, правядзе 27 студзеня перад школьнікамі мінскай СШ №69, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Авангардная, 44. Пачатак у 18.00.

А Валерыя Кустава ў якасці прыма-выступоўцы правядзе аўтарскую сустрэчу 29 студзеня перад школьнікамі мінскай Гімназіі №17, якая знаходзіцца па адрасе: пр. Ракасоўскага, 9. Пачатак у 13.00.

Выступы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”