Вольны Беларускі Універсітэт запрашае запісацца на адзін (а можна і некалькі) з 4-х анлайн-курсаў, якія дапамогуць разабрацца з мінулым, зразумець сучаснасць і падрыхтавацца да будучыні.
ВБУ сабраў курсы, якія:
— закрываюць прабелы ў гісторыі Беларусі
— тлумачаць, як працуюць еўрапейскія інстытуты
— паказваюць, як развіваліся эканомікі суседзяў
— натхняюць на разумныя перамены.
Абяры свой курс:
«Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі»
Усё, што трэба ведаць пра ключавыя павароты беларускай гісторыі
«Нараджэнне беларускага Левіяфана»
Як незалежнасць ператварылася ў аўтарытарызм і што з гэтым рабіць
«Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе»
Параўнай, як суседзі выйшлі з постсавецкага крызісу і што з гэтага нам карысна
«Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і краінах ЕС»
Разбярыся, як працуе Еўропа знутры — ад муніцыпалітэтаў да грамадзян
Пасля заканчэння навучэнцы атрымаюць сертыфікат ВБУ і Уроцлаўскага універсітэта.
Зарэгістравацца на курсы можна на сайце ВБУ.