Вера Буланда: выступ у Каменскай бібліятэцы

Я ўсхвалёваны чагосьці,

Чамусьці сэрца гэтак ные!

Ці па далёкай маладосці?

Ці над памылкамі сваімі?

Жыццё вакол цябе з імпэтам,

Жыццё не можа быць іначай,

Ці варта сёння быць паэтам?

Ці варта лірыкай займацца?

Гэтыя шматзначныя пытанні Тодара Кляшторнага ў зборніку “Сляды дарог,  які напрыканцы сустрэчы мне падаравалі, якраз і наводзіць на сур’ёзныя разважанні і гутаркі, ці варта насамрэч быць паэтам. Гледачы, якія трохі нас зачакаліся (былі пытанні ў дарозе), актыўныя суразмоўцы аказаліся, цікавіліся, якія ў мяне самыя лююбімыя паэты – і толькі беларускія, гаварылі пра сваю любоў да паэзіі, да творчасці многіх нашых пісьменнікаў і паэтаў. І прыйшлі да таго ж самага вываду, як сказаў іх таленавіты зямляк Тодар Кляшторны:

Дык ад паэта наша эра

У сто раз болей вымагае,

ён мусіць сонечнаю лерай

узварухнуць ляжачы камень.

 

Яшчэ я пачула шмат пра Тодара Кляшторнага ў час арганізаванай экскурсіі. Вельмі раю маім землякам і гасцям з-за мяжы пабываць на радзіме і ў музеі беларускага таленавітага паэта.