У кнігу серыі «Паэты планеты» увайшлі выбраныя вершы Андрэя Хадановіча. Выданнем зборніка займаўся Kamunikat.org.
Зборнік вершаў А. Хадановіча. Фота: https://t.me/akhadanovich
У кніжцы 128 старонак. Гэта выбраныя вершы з сямі кніг, а таксама новыя тэксты, напісаныя за апошнія тры гады.
«Радуюся і таму, што «Паэты планеты», якія спыніліся ў Менску па зразумелых прычынах, цяпер друкуюцца і будуць друкавацца далей – у Беластоку, на «Камунікаце». І ў сэрыі выразна паболее беларускіх аўтараў.
Шчыры дзякуй рэдактару Лявону Баршчэўскаму, зь якім мы разам яе ўкладалі, стваральніку сэрыі «Паэты планеты» Зьмітру Коласу, які дапамагаў у падрыхтоўцы, і, вядома ж, Яраславу Іванюку, які яе выдаў!», – напісаў у сваім тэлеграм-канале Андрэй Хадановіч.
Праз пару дзён кніга будзе прэзентаваная на Кангрэсе ў Гданьску, а ў кастрычніку на фестывалі «Прадмова» ў Варшаве, Вільні і Беластоку.