• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.02.2023 | Грамадства Літаратура

Як прайшоў першы дзень міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова

Другі год запар фэст праходзіць па-за Беларуссю. Гэтым разам Стральцоўскі фэст ізноў прыняла Вільня, адкрыццё адбылося ў Саюзе пісьменнікаў Літвы.


1.jpg
Кіраўнічка Саюзу пісьменнікаў Літвы Бірутэ Ёнушкайтэ-Аўгусцінене (Birutė Jonuškaitė-Augustinienė)

«Вельмі радая, што пры любых абставінах гэты фестываль адбываецца. Мы жывём у горадзе, які заўсёды быў адкрыты ўсім нацыям і ўсім культурам, — зазначыла падчас адкрыцця фэсту кіраўнічка Саюзу пісьменнікаў Літвы Бірутэ Ёнушкайтэ-Аўгусцінене (Birutė Jonuškaitė-Augustinienė). — Радая, што наш Саюз пісьменнікаў можа адчыніць вам дзверы, каб пачуць усё створанае за апошні год. (...) Хачу зазначыць, што гэты год для нас быў вельмі цяжкім. Калі б не нашы браты і сёстры ва Украіне, якія сёння гінуць, то невядома, ці магло б гэта свята сёння адбыцца. Я таксама думаю і веру, што слова паэта можа змяняць нават вялікую палітыку. Таму жадаю вам, каб гэта адбывалася».

Кіраўнічка Шведскага саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (Grethe Rottböll) у сваім выступе ўзгадала, што яе дзейнасць на гэтай пасадзе пачалася з паездкі ў Беларусь, «фота з гэтай паездкі дагэтуль стаіць на працоўным стале».

2.jpg
Кіраўнічка Шведскага саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (Grethe Rottböll)

«Хачу сказаць, што мы, вядома, сочым за сітуацыяй у Беларусі. Мы памятаем масавыя арышты ў 2020 годзе, адным з тых, хто быў арыштаваны тады — паэт Дзмітры Строцаў. Мы разам са шведскім ПЭН-цэнтрам пісалі ліст Аляксандру Лукашэнку. Строцаў быў вызвалены праз некалькі дзён, тады мы наіўна думалі, што гэта вызваленне адбылося ў тым ліку пад уплывам таго нашага ліста. Але цяпер мы ведаем, што гэта зусім не так», — сказала Грэтэ Ротбёль.

Шведскі саюз пісьменнікаў — адзін з суарганізатараў фэсту. Вось што кажа кіраўнічка шведскага саюза пра сямейнае адзінства паэтаў і пісьменнікаў, незалежна ад краіны пражывання: «Я амаль усё сваё жыццё ў адзіноце. Але гэтая адзінота вымагае адзінасці іншага кшталту. Адна з прычын, па якой я пагадзілася ўзначаліць Саюз шведскіх пісьменнікаў, — для мяне гэта вялікая сям’я. Гэта сям’я не па крыві, яна грунтуецца на іншых каштоўнасцях — на павазе да свабоды слова, на тым, што тычыцца нашага таго агульнага, што мы ўсе маем. І гэта сям’я не абмяжоўваецца Швецыяй — яна паўсюдная. Яна не вызначаецца грамадзянствам, вызначаецца іншымі катэгорыямі: той пазіцыяй, якую маем, той барацьбой, якую вядзём, павагай да іншых. Таму гэта цалкам праўдзівая еднасць, якая адначасова моцная і вельмі крохкая. Крохкая, бо калі мы не здолеем яе бараніць, яна знікае. Моцная, калі мы робім усё ж такі нешта разам, яе немагчыма перамагчы».

Паводле Грэтэ Ротбёль, «мы вельмі ўражаныя тым, як вы бароніце свае правы, сваю мову, як вы замест гвалту спяваеце песні, як вы — нават калі не можаце ўжо прысутнічаць у сябе на радзіме і рабіць там свае справы — па-ранейшаму змагаецеся за свае правы, за сваё». «Мы ўдзячныя за тое, што належым да адной сям’і. І хачу сказаць, што пакінуць вас азначае пакінуць саміх сябе», — сказала на заканчэнне кіраўнічка шведскай пісьменніцкай арганізацыі.

Пісьменнік Барыс Пятровіч абвяшчаў шостага лаўрэата — ім стаў перакладчык, паэт, літаратуразнаўца Юры Пацюпа. «Дзякуй літоўскай зямлі і ўсім, хто спрычыніўся да фэсту і падтрымаў яго. Летась я выказаў надзею, што наступны фестываль адбудзецца на Беларусі. На жаль, мае словы, нашыя жаданні і спадзяванні не спраўдзіліся. Мы ізноў у Вільні. Але я ўпэўнены, што ў блізкім часе наш фестываль усё ж вернецца на Беларусь, дзе для яго будуць адкрытыя самыя лепшыя, самыя вялікія залі беларускай сталіцы, як гэта было гадамі. Наш фестываль мае шмат добрых традыцый, — распачаў Барыс Пятровіч.

— Як ужо вядома, прэмія будзе ўручаная лаўрэату ў Мінску 14 лютага ў дзень народзінаў Міхася Стральцова. «Журы штогод доўга спрачаецца наконт кожнага лаўрэата. Гэтым разам таксама былі гарачыя абмеркаванні. Нам удалося паспець выдаць кнігу лаўрэата ў Мінску. Дома падчас абвяшчэння лаўрэата на сцэну выходзілі ўсе сябры журы, кожны з каторых называў нейкія характарыстыкі пераможцы. Гэтым разам зноў так не будзе. Папярэднімі лаўрэатамі былі Алег Мінкін, Анхела Эспіноса Руіс, Антаніна Хатэнка, Анатоль Вярцінскі і Наста Кудасава. У журы сёлетняга фэсту ўвайшлі ўдава пісьменніка Алена Стральцова, паэты Міхась Скобла, Уладзімір Някляеў і Аксана Спрынчан, — распавёў Барыс Пятровіч. — Гэтым разам прэмія імя Міхася Стральцова ўручаецца за захаванне класічных літаратурных традыцый, за самабытнасць і багацце паэтычнай мовы, за адкрыцці ў даследаванні даўняга беларускага пісьменства».

3.jpg
Нарвежская паэтка Айна Вілангер

4.jpg
Беларуская паэтка Юля Цімафеева чытае свой пераклад паэмы нарвежскай паэткі Айны Вілангер

5.jpg
Літоўскі паэт Уладас Бразюнас (Vladas Braziūnas)

6.jpg
Беларускі паэт Андрэй Хадановіч чытае свае пераклады вершаў Уладаса Бразюнаса

Што чакае гасцей фэсту наступнымі днямі, чытайце тут.

Рыгор Сапежынскі, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип