Верушка: Жыццё перад камерай (прагляд і абмеркаванне)

13.10.2011 Афіша

У кінаклубе Blow Up галерэі візуальных мастацтваў NOVA 14 кастрычніка 2011 года ў 19.00 адбудзецца прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма «Верушка: Жыццё перад камерай». На прагляд і наступнае абмеркаванне запрашаем усіх, хто цікавіцца мастацтвам фатаграфіі!

Вера фон Лендорф, вядомая пад псеўданімам Верушка, стала першай супермадэллю, якая заваявала сусветную вядомасць. У 20 гадоў яна ўжо ўдзельнічае ў перфомансах Сальвадора Далі, з’яўляецца на экране ў «Фотапавелічэнні» Антаніёні і рэгулярна супрацоўнічае з Дыянай Фрыланд у спецыяльных праектах амерыканскага Vogue. Яна пазіруе для Ірвінга Пэна, Хельмута Ньютана, Рычарда Аведона, Дэвіда Бэйлі і многіх іншых.