Вершы Максіма Багдановіча загучалі па-японску

У Краіне ўзыходзячага сонца пабачыла свет кніга выбраных вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе Кена Сібаты. Некалькі асобнікаў ужо трапілі ў Мінск.

bahdanovich.jpg

«Сёння ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча прыйшла пасылка ад перакладчыка Кена Сібаты — вершы Максіма на японскай мове. Двухмоўныя зборнічкі здзейснілі невялікі круг з Вільні праз Японію ў Мінск і зараз зоймуць пачэснае месца ў фондах музея.

Дзякуй вялікі, Кен! Цяпер і японскі чытач „не самотны“, бо мае кніжку Багдановіча, ды можа пазнаёміцца з творамі нашага геніяльнага паэта» – паведамляецца на старонцы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Facebook.

Варта адзначыць, што сам Максім Багдановіч у свой час цікавіўся японскай культурай. Дзякучы яму на беларускай мове ўпершыню з’явіліся вершы ў жанры танка, які з’яўляецца адным з самых старажытных літаратурных жанраў у Японіі.


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!