Як беларусы Вільні ўшанавалі памяць суайчыннікаў на Дзяды

2 лістапада, на восеньскія Дзяды, беларусы Вільні ўшанавалі памяць беларускіх дзеячаў, пахаваных на галоўным віленскім некропалі, могілках Росы.


YYD_4062.jpg 

Араганізаваў падзею Віленскі беларускі музёй імя Івана Луцкевіча. Мерапрыемства не нагадвала афіцыёз з урачыстым ускладаннем кветак, хутчэй было падобнае на экскурсію, якую праводзіла кіраўніца музея, актывістка беларускай грамады Людвіка Кардзіс.

YYD_3666.jpg

Удзельнікі запалілі знічкі і павязалі белыя ды чырвоныя стужкі на магілах паэта Уладзіслава Сыракомлі, святара, культуролага, гісторыка ды літаратуразнаўцы Уладзіслава Талочкі, святара, грамадскага дзеяча, паэт і музыканта Казіміра Сваяка, галоўнага архітэктара БНР Лявона Вітан-Дубейкаўскага, «бацькі беларускага музея», археолага, гісторыка, этнографа Яўстаха Тышкевіча, мецэната, сябра Францішка Багушэвіча Зыгмунта Нагродскага, сям’і Ямантаў, з якой паходзіла каханая Кастуся Каліноўскага Марыя Ямант, аднаго з арганізатараў паўстання 1863 года Аляксандра Аскеркі, кенатафах — сімвалічных магілах — «бацькоў БНР» Івана і Антона Луцкевічаў і драматурга Францішка Аляхновіча (помнік якому некалькі дзён таму аднавіла беларуская грамада) і іншых вядомых віленскіх беларусаў.

YYD_3602.jpg
Магіла пісьменніка Ядвігіна Ш.

YYD_3647.jpg
Магілы сям’і Ямантаў

YYD_3664.jpg
Магіла святара, культуролага, гісторыка ды літаратуразнаўцы Уладзіслава Талочкі

YYD_3694.jpg

YYD_3812.jpg

YYD_3814.jpg
Магіла святара, паэта ды музыканта Казіміра Сваяка

YYD_3801.jpg
Кенатаф братоў Луцкевічаў

YYD_3803.jpg

YYD_3805.jpg
Кенатаф драматурга Францішка Аляхновіча

 YYD_3810.jpg
Пахаванне архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

YYD_3865.jpg
Магіла гісторыка Яўстаха Тышкевіча

YYD_3868.jpg
Магіла паэта Уладзіслава Сыракомлі

YYD_3898.jpg
Магілы роду Нагродскіх, у тым ліку Зыгмунта Нагродскага

YYD_3915.jpg
Пахаванне прафесара Віленскага ўніверсітэта, гісторыка Іаахіма Лялевеля

YYD_3960.jpg
Магіла аднаго з арганізатараў паўстання 1863 года Аляксандра Аскеркі

YYD_3990.jpg
Магіла пісьменніка Уладзіслава Паўлоўскага

YYD_4056.jpg

YYD_4038.jpg

YYD_3964.jpg

YYD_3921.jpgYYD_3684.jpg

YYD_3715.jpg

Яўген Ерчак, budzma.org