• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2016 | Будзьма памятаць

Вілейская турма. Дарога смерці

Насамрэч вілейская турма ніколі і не пуставала: сядзелі тут і пры царах, і ў гады Другой Рэчы Паспалітай. Не засталося пустым “святое месца” і пасля польскага паходу РККА ў 1939 годзе: цяпер тут знаходзіліся зняволеныя адвакаты, святары, суддзі, нават рэктар Віленскага ўніверсітэта. Апошнія дні для іх надышлі ў чэрвені  1941 года. І не ад рук фашыстаў – парупіліся НКУСаўцы падчас эвакуацыі зняволеных на Усход.

Рэч у тым, што пасля 17 верасня 1939 года колькасць зняволеных у турме павялічылася адразу да 350 чалавек – гэта намінальна. А насамрэч у турме было каля тысячы арыштантаў. (Напрыклад, згодна з актам праверкі ад 14.05.1940,  910 зняволеных.) Мяркуем, зразумела, у якіх умовах былі людзі пры такой канцэнтрацыі.

Гісторык, прафесар Францішак Сяліцкі згадваў, што толькі ў адной камеры №26 знаходзілася каля 80 чалавек, з іх – 20 беларусаў, мабілізаваных у польскае  войска. Яны да савецкага зняволення перажылі нямецкае, трапіўшы ў палон, а пасля перайшлі мяжу і былі арыштаваныя за гэта.

Пачалася вайна. Уначы 23 чэрвеня 1941 года па Вілейскай вобласці (тады Вілейка была абласным цэнтрам) атрымалі распараджэнне эвакуяваць турмы. Да перамяшчэння ў турму Разані былі падрыхтаваныя 1023 чалавекі.

Паводле згадак Ф. Сяліцкага, ранкам 24 чэрвеня ўсе зняволеныя пасля сняданку атрымалі загад пашыхтавацца з рэчамі. Вязняў, якія не падлягалі эвакуацыі, расстралялі ў будынку турмы.

Калонамі па 5 чалавек людзей вывелі з брамы турмы – наперадзе была 120-кіламетровая дарога да Барысава, пасля – на Разань, у 35 вагонах. Калі на месцы прыбыцця зняволеных пералічылі, іх аказалася ўжо 871. Простая арыфметыка: 1023-871=152. Менавіта столькі людзей знікла па дарозе. Хтосьці мог збегчы, але…

Каля вёсак Чыжэвічы і Касута адбыўся першы расстрэл вязняў з калоны, некалькі целаў скінулі ў бульбяныя ямы. Паводле сведчанняў, гэты расстрэл быў не адзіны, “у расход” пускалі і потым, у прыватнасці, пад Плешчаніцамі.

У постсавецкі час мелі месца спробы перабольшыць колькасць забітых зняволеных падчас  этапавання: называлася лічба 800 чалавек (амаль увесь этап). Зразумела, гэта перагін. Але калі шостая частка зняволеных расстраляная – не “перагін”?

Людзі наведалі пакінутую вілейскую турму пасля эвакуацыі літаральна на наступны дзень. У двары турмы быў склеп, дзе і пазбаўляліся ад тых, каго не палічылі патрэбным эвакуяваць. Сляды ад куляў на сцяне былі замазаныя, падлога пасыпаная пяском. Побач была яма, куды скінулі свежыя трупы.

 

Фотаздымкі: Андрэй Лянкевіч

Тэкст: Дзяніс Пыхалаў

 

 

Случчына 1937: жахлівае падарожжа

Будзьма памятаць. Як дэпартавалі беларусаў

Як знішчалі Сілівонаўку

Гісторыі непрыкметных дарог Беларусі

Бабруйск: расстрэльвалі і ўдзень і ўначы, не саромеліся

 

Аб праекце:

main_bp

Інфармацыйныя партнёры:

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип