• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.10.2016 | Будзьма памятаць

Бабруйск: расстрэльвалі і ўдзень і ўначы, не саромеліся

1937 год не абмінуў на беларускіх землях ніводнага або амаль ніводнага рэгіёна. Адносна буйныя гарады усе як адзін маюць уласныя мартыралогі, і Бабруйск – не выключэнне. Крочым па гэтым горадзе ў праекце “Будзьма памятаць“.

Краязнаўца і выкладчык з Бабруйску Аляксей Ненадавец у 90-х зрабіў немалую працу, каб даследаваць месцы, дзе канкрэтна ў горадзе на Бярэзіне катавалі людзей, дзе адбыліся растрэлы, па-за горадам ці на месцы. Амаль дакладна — другое. Людзі называлі два месцы: першае — там, дзе цяпер аўташкола.

У трыццатыя там быў будынак, які займаў НКУС. У падвальных памяшканнях менавіта гэтага будынка і трымалі “ворагаў народа”, а у суседнім сутарэнні — расстрэльвалі. Каб стрэлы не былі чутныя, карысталіся старым правераным метадам — заводзілі паблізу аўтамабіль. Трупы вывозілі начамі.

Другое месца, дзе адбываліся расстрэлы, — “вежа Опермана”, дзе тады, як і да рэвалюцыі, знаходзілася гарадская турма. Тут машыны заводзіць не патрабавалася: за тоўстымі сценамі турмы і камер і без таго нічога не было чуваць. Асуджаных “тройкамі”, як распавядаюць, тут расстрэльвалі і ўдзень і ўначы, не саромеліся. Тых, каму “пашанцавала” не быць расстраляным у Бабруйску, везлі ў Магілёў ці Мінск, у сталіцу — у вагонах са станцыі Бярэзіна.

Месца пахавання забітых — не ў горадзе. Называюць два, першае — ля вёскі Яловікі. Вяскоўцы распавядаюць, што ў асноўным прывозілі ўжо забітых. Ёсць сведчанні, што часткова расстрэльвалі тут, трупы скідвалі ў кар’еры з пяском. Праверыць цяпер месца не атрымаецца: усё наваколле займае прамаб’яднанне “Белшына”.

Другое найбольш імавернае месца пахавання ахвяр рэжыму — вайсковыя могілкі непадалёк ад згаданай “вежы Опермана”, раней побач была тэрыторыя Нагорнага ўмацавання Фрыдрыха Вільгельма.

Пра знішчэнне людзей у горадзе, якое працягвалася і напачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў газеце “Бабруйскае жыццё” Віктар Храмкоў. Яшчэ хлопчыкам ён пасвіў карову непадалёк ад Бабруйскай крэпасці і раптам пачуў паблізу стрэлы ды чалавечыя енкі. Спачатку спужаўся, але перасіліў страх і падпоўз бліжэй. Стралялі людзі ў незнаёмай форме, размаўлялі па-руску. З вінтовак і рэвальвераў, па групах з 5-6 чалавек, якія стаялі на краі крапаснога рова. Сярод тых, каго забівалі, былі і людзі і ў цывільным, і ў вайсковай форме. Засыпаць забітых асабліва не імкнуліся, крыху прыкідалі зямлёй. Усяго расстралялі 15-18 чалавек.

Можна сказаць, канечне, што стралялі немцы, якія ўвайшлі ў горад 28 чэрвеня. Але чаму па-руску? Ці расстрэльныя каманды аператыўна стваралі з калабарацыяністаў, якія прыжыліся ў вермахце за некалькі дзён вайны? Брытва Окама заклікае не множыць існасці. І Віктар Пятровіч згадвае, што ў горад немцы ўвайшлі пазней, на танках і машынах, а канцлагер з’явіўся яшчэ пазней. Сумнеўна, што перад сабой яны адправілі ў Бабруйск рускамоўную расстрэльную каманду…

Аляксей Ненадавец разам з Храмковым пабывалі на тым месцы: роў даўно засыпаны, перакапаны, апошні раз — калі пракладалі цеплатрасу…

Пакуль адзіны помнік ахвярам рэпрэсій знаходзіцца на бабруйскай плошчы Перамогі. Ці не варта даследаваць тэму больш глыбока і ўсталяваць памятныя знакі непасрэдна на месцах расстрэлаў?

 

 

Фотаздымкі: Андрэй Лянкевіч

Тэкст: Дзяніс Пыхалаў (Крыніца: “Памяць”, Бабруйск)

 

 

 

Як знішчалі Сілівонаўку

Гісторыі непрыкметных дарог Беларусі

 

Аб праекце:

main_bp

Інфармацыйныя партнёры:


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип