Абвяшчэнне другога этапу “Конкурсу культурніцкіх ідэй” кампаніяй “Будзьма беларусамі!” не дазволіла восеньскай хандры авалодаць натхненнем багатых на ідэі беларусаў і сумаваць ад адсутнасці працы Экспертнай радзе. Ацаніўшы якасць ажно 31 праекта, ступень распрацаванасці ідэй, іх унікальнасць, культурную і грамадскую значнасць, адпаведнасць шляхоў рэалізацыі мэтам і мэтавай аўдыторыі, рада вызначыла адзінаццаць пераможцаў, а таксама адзначыла 9 цікавых праектаў, якія, на жаль, не сталі лідарамі, але маюць пэўны патэнцыял у паляпшэнні культурнага фону свайго горада ці рэгіёна.
Перш-наперш віншуем пераможцаў! Вось нашыя лідары:
Экспертная рада конкурсу таксама адзначыла цікавыя праекты, якія не сталі пераможцамі, але маюць досыць вялікі патэнцыял у рэалізацыі.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” заклікае ўсіх неабыякавых да паляпшэння культурнага жыцця чытачоў і партнёраў прыгледзецца да гэтых ідэяў, бо ўсе яны вартыя рэалізацыі, хоць і не перамаглі ў конкурсе.
Сярод іх:
– Ідэя Алены Ляшкевіч (Мінск) аб выданні кнігі “Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны” паводле ўжо праведзенай даследчай працы, а таксама яе прэзентацыях для ўсіх цікаўных у г. Мінску і адмыслоўцаў у сферы захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны з усёй Мінскай вобласці.
– Стварэнне відэапраграмы “Радавод”, прысвечанай абрадава-святочнай культуры Беларусі. Аўтар — Таццяна Івашына (Данія — Беларусь);
– Стварэнне Арганізацыі беларускай мовы і культуры ў Горадні ад Веранікі Паддубіцкай. Згуртаванне-клуб будзе разлічанае на самую шырокую аўдыторыю, без узроставых і іншых абмежаванняў, галоўнае — цікавасць да беларускай культуры і мовы, жаданне знайсці новых сяброў альбо проста пашырыць кола зносін на роднай мове.
– Цягам апошніх гадоў Віталь Юрэвіч ладзіць археалагічныя летнікі па вывучэнні старажытных пахаванняў дрыгавічоў на Старадарожчыне. І ў наступным годзе спадар Віталь хацеў бы зрабіць іх працяг, дзеля чаго і шукае аднадумцаў і ўдзельнікаў.
– Фотапраект Аляксандры Баярынай “Тры ўзросты”, г. Мінск, мае мэтай паказаць пераемнасць пакаленняў, раскрыўшы жаночую і мужчынскую ролі асобна. Ужо ёсць некалькі сем’яў-мадэляў, неабходныя сродкі на транспартныя выдаткі, а таксама арганізацыю выніковай выставы.
– Задума стварэння Часопіса для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ад Андрэя Горвата актуальная тут і цяпер: такое выданне дапаможа рускамоўным дзеткам пазнаёміцца з беларускай мовай, даць ім пачатковы лексічны запас для далейшага вывучэння мовы, праз рускую мову, а таксама праз нацыянальныя вобразы і сімвалы прывіць інтарэс да сапраўднага беларускага.
– Блізкую мэту мае безумоўна цікавы і неабходны праект “Кнігі дзеткам” ад Таццяны Цуканавай: мабільны дадатак-“чыталка” ў выглядзе кніжнай паліцы з беларускімі казкамі. Запрашаюцца да супрацы тэхнічныя спецыялісты (распрацоўшчыкі Android-версіі), беларускія выдавецтвы, беларускія аўтары казак, мастакі і перакладчыкі, а таксама фінансаванне.
– На супольную карысць працавала б рэалізацыя маштабнага праекта — стварэння новай гарадской творча-камунікацыйнай прасторы — “Арт-парк_ЯР” ад Сяргея Голіка, Марыны Каспяровіч і Змітра Герыловіча (Мінск).
Кампанія “Будзьма беларусамі!” гатовая аказаць гэтым праектам інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку.
Калі вас зацікавіў удзел і/ці дапамога ў рэалізацыі вышэйпералічаных праектаў, якія цікавыя, але не ўвайшлі ў лік пераможцаў, пішыце на адрас razam@budzma.org. Мы дашлем вам кантакты аўтараў гэтых ідэяў.
Будзьма разам рабіць нашае культурніцкае жыццё лепшым!