Нацыянальны гістарычны архіў зрабіў віртуальную выставу да 115-годдзя перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Моцная духам і верай», прысвечаная 115-годдзю перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай.

Afiša

На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць складаны шлях вяртання на радзіму нябеснай заступніцы Беларусі, вялікай асветніцы, падзвіжніцы і мецэнаткі. Сярод іх — цырыманіялы і парадкі ўрачыстай сустрэчы мошчаў прападобнай, падрабязна распрацаваныя для кожнай мясцовасці, па якой праходзіў хрэсны ход са святыняй.

Vytrymka z ukaza Sviaciejšaha Sinoda
Вытрымка з указа Свяцейшага Сінода аб адмове на хадайніцтва жыхароў Полацка аб перанясенні мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Чэрвень 1860 г.
Крыніца: niab.by

З дапамогай іншых прадстаўленых дакументаў асвятляюцца розныя бакі падрыхтоўкі гэтага вельмі значнага для вернікаў мерапрыемства: ахова парадку, забеспячэнне харчавання і пражывання, часовага адпачынку ўдзельнікаў урачыстасцей, арганізацыя медыцынскай дапамогі, пажарнай і супраць эпідэміялагічнай бяспекі і інш.

Азнаёміцца з выставай можна па спасылцы.