• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.06.2022 | Грамадства

Створаны новы віртуальны рэсурс пра жыццё і творачасць Язэпа Пушчы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця».


22.jpg

20 мая 2022 г. адзначылі юбілей пісьменніка Язэпа Пушчы (1902–1964), які з’яўляўся адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў згуртавання «Маладняк». Паэт быў лідарам авангардысцкага напрамку, прыхільнікам эпатажнасці, эксперыментаў з формай выказвання, майстрам нечаканых вобразаў, стваральнікам «мастацтва жывапісання музыкаю слоў». Гэтыя асаблівасці незвычайнага пушчаўскага стылю тонка ўлавіў яго сябар па пяру, таленавіты крытык Адам Бабарэка, які ахарактарызаваў творчую манеру паэта трыма неалагізмамі: формавідзец, вобразапісец, музыкасловец.

23.jpg
 Язэп Пушча за працай. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

У межах віртуальнага праекта ўвазе карыстальнікаў прадстаўлены матэрыял пра жыццё і творчасць Язэпа Пушчы, акрэслены яго лёс, сабраны выказванні пра яго сучаснікаў, сяброў, вучняў і настаўнікаў Чаадаеўскай сярэдняй школы, дзе доўгі час працаваў пісьменнік. Фрагменты з успамінаў жонкі Язэпа Пушчы, Станіславы Плашчынскай, паведамяць пра іх кранальную гісторыю знаёмства і далейшага жыцця.

24.jpg
Язэп Пушча з жонкай у школьным садзе. Чаадаева. 15.06.1958. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

У раздзеле размешчана 5 алічбаваных кніг паэта, якія выйшлі пры яго жыцці і сёння захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Сярод іх — зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» з аўтографам аўтара (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929) і паэма «Крывавы плакат» (1930).

Для даследчыкаў і ўсіх, каго цікавяць асоба і творчасць пісьменніка, будуць карыснымі поўныя тэксты матэрыялаў сучасных аўтараў: артыкулы Ірыны Багдановіч, Таццяны Барадуля (пад псеўданімам Марыя Ярашэвіч), Міхаіла Бараноўскага, Дзмітрыя Давідоўскага, Віктара Жыбуля, Ганны Запартыка і Зоі Мельнікавай, якія размешчаны з дазволу даследчыкаў.

Найбольшую каштоўнасць віртуальнаму рэсурсу надае маштабная фотагалерэя, створаная з дапамогай фондаў партнёраў праекта: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (фонд № 26). За багацце і разнастайнасць матэрыялаў, іх добры стан мы павінны падзякаваць жонцы пісьменніка, якая зберагла спадчыну мужа і некалі перадала яе архівістам і музейнікам.

25.jpg
Язэп Пушча (першы справа ў другім радзе) з беларускімі пісьменнікамі.

З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

У фотагалерэі размешчаны фатаграфіі паэта і яго родных, групавыя фотаздымкі з пісьменнікамі, калегамі і вучнямі, копіі дакументаў і лістоў, шматлікія віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы, выявы дароўных надпісаў у кнігах і фота асабістых рэчаў пісьменніка. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць поўныя тэксты запісных кніжак Язэпа Пушчы з накідамі вершаў і аўтарскімі выпраўленнямі, з дапамогай якіх можна зазірнуць у творчую лабараторыю паэта. Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць усе фотаматэрыялы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

26.jpg
Верш «Калі агонь жыцця згасаць збярэцца». 31.01.1958. Рукапіс.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва


27.jpg
Чарніліца з пісьмовага прыбору Язэпа Пушчы. ХХ ст. З архіва С. Шпакоўскай. З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры


28.jpg
Прывітальны адрас беларускіх сяброў-пісьменнікаў з 60-годдзем Язэпа Пушчы. 07.05.1962. З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

З раздзела «Ушанаванне памяці Язэпа Пушчы» можна даведацца пра разнастайныя ініцыятывы, якія ладзіліся ў яго гонар з другой паловы 1960-х гадоў да нашых дзён. У іх ліку — літаратурныя вечарыны, экскурсіі, напісанне песень на вершы паэта, стварэнне ілюстрацый да яго твораў беларускімі мастакамі, пісьмовыя ўспаміны, што пакінулі калегі-настаўнікі, верш, прысвечаны Пушчы яго вучнем Юрыем Мудровым...

29.jpg
Партрэт Язэпа Пушчы работы А. Кашкурэвіча 1968 г.


30.jpg
Ілюстрацыя В. Ціхановіча да вершаванай казкі Язэпа Пушчы «На Бабрыцы». З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імя пісьменніка актыўна папулярызуюць землякі. Напрыклад, вучні і настаўнікі Навадворскай сярэдняй школы Мінскага раёна ў 2008 годзе арганізавалі сустрэчу з Лідзіяй Іосіфаўнай, сярэдняй дачкой Язэпа Пушчы. Не забывае пра пісьменніка і Чаадаеўская сярэдняя адукацыйная школа Мурамскага раёна Уладзімірскай вобласці, на базе якой дзейнічае музей «Жива народная память», дзе ёсць стэнд пра дырэктара школы Іосіфа Паўлавіча Плашчынскага (сапраўднае імя Язэпа Пушчы) і ладзяцца пазнавальныя экскурсіі.

Апошнімі ініцыятывамі ў гонар пісьменніка сталі мерапрыемствы Нацыянальнай бібліятэкі да 120-годдзя з дня яго нараджэння: кніжная выстаўка «Вольны птах беларускіх нябёсаў» у зале беларускай літаратуры і круглы стол «Адысея Язэпа Пушчы», які прайшоў 20 мая з удзелам вядучых «пушчазнаўцаў».

nlb.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM