• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.05.2022 | Асоба Беларусы свету

Вітаўту Кіпелю - 95

30 траўня 95-гадовы юбілей святкуе Вітаўт Кіпель, навуковец, доктар мінералогіі, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША, пачынальнік беларускага навуковага эміграцыязнаўства.


01-01kipel5.jpg

Навуковая, даследчыцкая і грамадская дзейнасць спадара Вітаўта Кіпеля — гэта каласальны ўнёсак у беларускую культуру, маштаб якога найпрасцей усвядоміць, калі прыгадаць, што ён ад 1982 года ўзначальвае легендарны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНіМ), а таксама з’яўляецца аўтарам культавых для даследчыцкага асяродку кніг: складзенай у суаўтарстве разам з жонкай Зорай Кіпель фундаментальнай «Бібліяграфіі беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» і манаграфіі «Беларусы ў ЗША» (двойчы перавыдадзеную ў серыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны»).

Многія людзі ў Беларусі і за яе межамі знайшлі свой шлях да Беларушчыны ці зрабілі даследаванне Беларусі і яе культуры справай свайго жыцця дзякуючы грунтоўнаму даробку і заўсёднай падтрымцы парадамі і імпэтам ад спадара Вітаўта Кіпеля.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» сардэчна віншуе з юбілеем шаноўнага спадара Вітаўта Кіпеля і шчыра дзякуе за ягоную вельмі важную шматгадовую працу!

02-sam_3838.jpg
Вітаўт Кіпель з Наталля Гардзіенка, 2016 г

Даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка ў 2016 годзе запісала вялікае інтэрвью з Вітаўтам Кіпелем. Прыводзім некаторыя цытаты з гэтага інтэрвью.

Вітаўт Кіпель пра Беларусь

Калі я чым у жыцці, можа, і не задаволены, дык тым, што мне не давялося жыць у Беларусі. Ясна, у савецкай сістэме я не выжыў бы, але калі б была вольная Беларусь і я жыў бы ў Беларусі, то я шмат мог бы зрабіць, у мяне была энергія, быў падыход. Я адчуваю, што мог бы зрабіць больш. Але гэта не было пад нашым кантролем: тое, што мы выехалі, ці нас выгналі, ці нас вывезлі з Беларусі, — гэта кантралявалі іншыя.

Пра любімыя беларускія кнігі

У беларускай літаратуры вяртаешся часта да Купалы, часам — каб ужыць для гутаркі ці для даклада. Цяпер вось купалаўскія радкі “Прыстаў я жыць” мне часта згадваюцца. “Спадчына” Купалы ў мяне — настольны том. У яго шмат выразаў мудрых. Вяртаюся часам да кніжак і юнацкіх гадоў, Маўра “Палескія рабінзоны” нядаўна перачытаў. Але варочаешся і да іншае літаратуры. Нямецкую люблю. У гімназіі ў нас нямецкая літаратура добра выкладалася. І расійскую таксама люблю. Стала, я сказаў бы, з беларускіх аўтараў чытаю Мележа, Шамякіна, Караткевіча — гэтыя ёсць аднатомнікі і шматтомнікі, заглядаеш увесь час. Але наогул Вы правільна зазначылі, кніжкі я вельмі люблю. Гэта з дзяцінства. Некалі чытаць не ўмеў, але кніжкі мне падабаліся. І я вельмі люблю паэзію, асабліва калі паэт добрыя наватворы і вобразы стварае. Люблю і Бураўкіна, і Гілевіча вельмі. Люблю, калі словы кладуцца на ноты. Але я вяртаюся вельмі часта да літаратуры. Люблю ўжываць прыемныя звароткі паэтаў у гутарцы. Наогул люблю пасловіцы-пагаворкі і паэтаў, а часам, як хочаш нешта сказаць, калі кніжка стаіць на паліцы, глянеш.

Пра мовы

Беларуская мова ад калыскі, і яна застаецца, заўсёды была. Што ў мяне праз жыццё не змянілася, дык гэта мова.

Маці вельмі пільнавала. У дзяцінстве ў рускамоўным асяроддзі быў на вуліцы. То прыйдзеш з вуліцы, разгарачышся, выйгралі ў лапту ці яшчэ што, пачынаеш распавядаць па-расійску, а тады маці: у цябе ёсць свая мова — то на якую секунду затрымаешся ды пяройдзеш на беларускую мову. Другая мова — расійская, у ёй пачыналася навука, прыйшла вялікая літаратура. А тады прыйшла нямецкая мова. Яна ў мяне ішла паралельна з моваю расійскай, бо маці нават мне наняла рэпетытара. А як немцы прыйшлі, я ўдасканаліўся. Потым розныя курсы былі, так што была нямецкая мова добрая. Паралельна, як быў у Мінску, меў пачаткі польскай мовы, але так, з пятага на дзясятае. Ніколі не было сістэмна. Украінская таксама была, бо я вучыўся ва ўкраінскай гімназіі нейкі час, і трэба было ўкраінскую апанаваць. Украінскай я вельмі задаволены, бо перад тым як пайсці ва ўкраінскую гімназію, я быў так настроены: маўляў, ну што там за ўкраінская, але ў гімназіі літаратура досыць добра выкладалася, і нас, беларусаў, было шмат ва ўкраінскай гімназіі ў Рэгенсбургу, то я хутка схапіў украінскую мову, дапамагала беларуская і расійская. А тады французская — гэта была мова, якую трэба было вывучыць, каб атрымаць дыплом. Потым ангельская мова… Вось калі лічыць: беларуская, расійская, польская, нямецкая, французская, ангельская і ўкраінская. Гэтыя мовы, я б сказаў, ведаю і каб чытаць, і гутарыць, выказацца. Фламандскую мову я ведаю для чытання, бо шмат літаратуры тэхнічнай хімічнага аналізу чытаў па-фламандску ў часе майго побыту ў Лювэне. То па-фламандску я чытаю, разумею, але не гавару, яна магла б быць наступнаю ў апанаванні.

Гутарку Наталлі Гардзіенкі з Вітаўтам Кіпелем цалкам чытайце па спасылцы:

Вітаўт Кіпель: “У савецкай сістэме я не выжыў бы”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM