Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак, піша catholicnews.by.
Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Андрэя абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несакцыянаванае пікетаванне).
Нагадаем, ксёндз Андрэй Вашчук быў затрыманы ў Віцебску 15-га ліпеня.