• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.10.2016 | На адной мове з Фіёнай Гіб

Візіт Прынца Майкла Кенцкага

Адной з асноўных навін на мінулым тыдні быў візіт Яго высокасці Прынца Майкла Кенцкага – стрыечнага брата каралевы Елізаветы ІІ. Галоўнай мэтай візіту стала прапаганда бяспекі дарожнага руху. Ужо каля 30 гадоў ён падтрымлівае ініцыятывы ў гэтай сферы – як у Вялікабрытаніі, так і па ўсім свеце.

Fiona_Gibb

Магчыма вы чулі, што ААН абвясціла дзесяцігоддзе з 2011 па 2020 г. дэкадай бяспечнага дарожнага руху. Кожны год каля 1,25 мільёна чалавек гіне ў аварыях, а дзясяткі мільёнаў атрымліваюць сур’ёзныя траўмы.

З інфармацыі на сайце праекта Belarusian Road Safety Network я даведалася, што з 2011 па 2015 г. у Беларусі загінулі больш за 4500 чалавек, а 26 000 атрымалі траўмы. Пры гэтым у 2015 годзе лічба ахвяр знізілася да 664 у параўнанні з 1200 у 2011 годзе – амаль на 45%. Колькасць тых, хто быў траўмаваны ў выпадку ДТЗ, знізілася амаль на 30%.

Я ведаю, што Прынц Майкл быў вельмі ўражаны тым, якія захады робяцца ў Беларусі, каб павысіць бяспеку дарожнага руху. Але колькасць ахвяр на мільён чалавек застаецца каля 70. У Вялікабрытаніі гэты паказчык складае 28. Гэта адзін з найлепшых вынікаў у Еўропе, калі так увогуле можна сказаць пра ахвяры ДТЗ.

У Беларусі дазволены ўзровень алкаголю ў крыві кіроўцаў блізкі да нуля. Гэта добра, бо ў Вялікабрытаніі мы не маем такіх  строгіх абмежаванняў. Але мы праводзім вельмі шырокую кампанію супраць кіравання аўтамабілем у п’яным выглядзе, асабліва пад Раство і Новы год. Таму нашы людзі прызвычаіліся, што, калі яны ідуць кампаніяй у паб ці рэстаран, хтосьці не п’е, каб потым развезці ўсіх па дамах. Мне цікава было б даведацца, ці з’яўляецца алкаголь найважнейшым фактарам у ДТЗ з ахвярамі, нават нягледзячы на закон.

ДТЗ маюць кепскі ўплыў на эканоміку і патэнцыял развіцця любой краіны таксама і таму, што выклікаюць не толькі выдаткі на лячэнне і рэабілітацыю, але і фінансавыя клопаты ў сем’ях ахвяр. Урад можа паспрыяць вырашэнню праблемы праз стварэнне законаў у галіне ключавых фактараў рызыкі, у тым ліку перавышэння хуткасці ў п’яным выглядзе, невыкарыстання шлемаў, рамянёў бяспекі і дзіцячых сродкаў бяспекі.

Але маё асноўнае пасланне для кіроўцаў – добра падумайце перад тым, як сядаць за руль нападпітку, і кіруйце бяспечна.

Фіёна Гіб

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип