ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з з пісьменніцай, архівісткай, гісторыкам, тэатразнаўцай Вольгай Бабковай.
Вольга Уладзіміраўна Бабкова. Нарадзілася ў Мінску 27 лютага 1961 года. Скончыла СШ № 80, пасля — Беларускі дзяржаўны універсітэт (гістарычнае аддзяленне). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Працавала кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка апавяданняў, шэрагу навуковых артыкулаў і эсэ. Лаўрэатка Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2010). Аўтарка кнігі эсэ з гісторыі штодзённасьці ВКЛ «...І цуды, і страхі» (Менск, 2010). Адна з укладальніц зборніка дакументаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).
Будзьце ў «Кантэксце» і далучайцеся да каналу!