Пра гэта паведаміў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Калі гавораць гарматы, музы маўчаць. Гэтыя словы пераклікаюцца са старажытным выразам — «Калі грыміць зброя, законы маўчаць».
Дваццаць восем гадоў маўчаць законы у Беларусі, дваццаць восем гадоў грыміць зброя <...> Але музы не маўчалі ўсе гэтыя доўгія гады. Творчыя людзі пісалі вершы, раманы, карціны і песні. <...> Нашыя песні набылі ў гэты час новае гучанне. І пішуцца новыя. Бо песні — гэта таксама зброя.
Дзякуючы песням зрынаецца дыктатура, не губляецца Надзея, умацоўваецца Вера, не знікае Любоў. І жыве Беларусь!» — напісаў Лявон Вольскі ў анонсе тура.
Канцэрты запланаваны ў пяці гарадах:
27/10 — Нью-Ёрк
28/10 — Філадэльфія
29/10 — Чыкага
02/11 — Сан-Францыска
03/11 — Лос-Анджалес
Квіткі можна набыць па спасылцы.