Восень пачалася з “Верасня”

d182d0b1d0bc-d181d188no32-005

Дзвюма прэзентацыямі другога нумара часопіс “Верасень” закончылася лета і пачалася восень для галоўнага рэдактара выдання Эдуарда Акуліна.

“ Прыемна, што першая прэзентацыя другоuа нумара “Верасня” адбылася 30 жніўня на сядзібе ТБМ. А гэта значыць — у родных сценах выдання. Бо, як вядома, менавіта Таварыстава беларускай мовы імя Ф. Скарыны і выступіла з ініцыятывай заснавання новага перыёдыка для моладзі. Таму імпрэза атрымалася па-сямейнаму цёплай і нязмушанай. Акрамя чытачоў часопіса ў ёй прынялі ўдзел і непасрэдна аўтары другога нумара: Алесь Емяльянаў, Марыся Суша, Мікола Бакас, Алеся Сівохіна, Раман Абрамчук, Аксана Данільчык, Сяржук Сыс. Раздзяліць радасць аўтараў і рэдакцыі на імпрэзу завітаў адзін з “хросных бацькоў” выдання Анатоль Вярцінскі.

d182d0b1d0bc-d181d188no32-020

2 верасня часопіс “Верасень” стаў госцем мінскай СШ №32. І таксама не выпадкова. Справа ў тым, што адна з дэбютантак часопіса – сёлетняя выпускніца СШ №32 Кацярына Глухоўская. Вучні старэйшых класаў з вялікай цікавасцю ўспрынялі факт з’яўлення новага выдання. Асабліва ўразіла ўсіх выступленне Кацярыны , якая прчытала свае новыя творы і заклікала прысутных жыць і тварыць па-беларуску…” – падзяліўся ўражаннямі ад імпрэз Эдуард Акулін.

d182d0b1d0bc-d181d188no32-009

Абедзьве сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”