• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.09.2022 | Грамадства

Ці трэба рабіць вучобу штодзённым заняткам?

Алесь Тодараў расказвае на budzma.org аб тым, чаму трэба імкнуцца да таго, каб вучыцца кожны дзень, калі хочаш засвоіць нешта новае. 


229.jpeg
Крыніца: plov.press

Першае, з чаго варта пачаць, калі вы цвёрда вырашылі атрымаць нейкую новую веду — гэта планаванне. Вам трэба вырашыць для сябе самога, калі, колькі і як доўга вы будзеце гэтым займацца. 

Нярэдка самастойнае вывучэнне чагосьці робіцца справай аднаго вечара, але не таму, што няма жадання вучыцца, а таму, што няма правільнага разумення — што менавіта трэба вучыць. Таму складайце спіс тэм для вывучэння, а таксама расклад, па якім вы будзеце арыентавацца ў сваім прасоўванні. З такім падыходам вам будзе значна прасцей разумець, з якім тэмпам вы рухаецеся ў моры новай для сябе інфармацыі. У любым разе, спяшацца нікуды не трэба. 

Слушна казаў наш вялікі паэт Алесь Разанаў, які летась адышоў у лепшы свет: 

«Веды — таксама ежа, разумовая, але ежа, і яна таксама можа быць не на карысць чалавеку, яна таксама можа шкодзіць, і ад яе таксама неабходна час ад часу разгружацца — пасціць».

Таксама трэба разабрацца з рэсурсамі для навучання. Бо каб пачаць насамрэч разбірацца ў чымсьці, не будзе дастатковым набыць адну нейкую кнігу, або курс ці спампаваць яго з торэнтаў. Ваш падыход мае быць комплексным, а менавіта: падбор відэа, артыкулаў, падкастаў, інфаграфікі. Таксама немалаважны прыкладны падыход: вывучылі нейкія новыя словы — пачынайце іх ужываць, вывучылі код — пішыце сайт.

Чытайце яшчэ: Чаму варта вучыцца ўвесь час?

Таксама трэба вызначыцца з асноўным тыпам навучання. Ён бывае аўдыяльны, вербальны, візуальны і кінестэтычны. Безумоўна, у ідэале трэба ўмець засвойваць веды ў любым выглядзе, без вынятку. Але далёка не кожны чалавек можа пахваліцца такім уменнем. Вызначыўшы свой асноўны тып навучання, які прыдатны менавіта для вас, вы зможаце больш эфектыўна засвойваць новыя веды, а сам працэс навучання будзе прыносіць задавальненне, а не нагадваць катаргу.

Як атрымліваць задавальненне ад вучобы:

Ідэальны свет

Перад пачаткам якіх-небудзь заняткаў вазьміцеся спярша за арганізацыю свайго «ідэальнага свету», ствараючы вакол сябе такую абстаноўку, у якой менавіта вам будзе камфортна займацца справамі.

Свой тэмп

Калі глянуць на спорт, то нездарма там хтосьці аддае перавагу спрынтарскаму бегу, а нехта з вялікім задавальненнем удзельнічае ў марафонах. 

Насамрэч такія падыходы працуюць не толькі ў спорце, але і ў працэсе навучання, ды і ў іншых сферах жыцця таксама. У самым пачатку вельмі важна вызначыць фармат, у якім вам лепш за ўсё працаваць, і затым выпрацаваць уласны тэмп.

«Напалеонаўскія планы»

231.jpg
Крыніца: maminklub.lv

Гучыць можа неверагодна, але часам можна дазволіць сабе мысліць глабальна. Іншая справа, што не трэба заглыбляцца ў фантазіі, якія потым так і застануцца імі. Пры гэтым не варта таксама адмаўляцца ад сваіх амбіцый, калі вы маеце іх. 

Галоўнае, каб падчас рэалізацыі сваіх амбітных задумаў, вы бачылі агульны план, дзе будць пазначаны прамежкавыя крокі з прамежкавымі невялікімі мэтамі, з якіх і будзе выбудоўвацца адна вялікія вашая мэта.

Не ігнаруйце музыку

Спрабуйце займацца пад музыку. Добра падыходзяць для гэтага павольная інструментальная або неўміручая класіка. Можна пашукаць на платформах адмысловыя падборкі музыкі для вучобы, якія дапамогуць вам засяродзіцца.

Вучыцеся для сябе самога

У адрозненне ад школы, дзе ўплыў бацькоў несумненны, або ўніверсітэта, дзе хочаш-не хочаш, але аглядаешся на тых, з кім вучышся, самаразвіццё патрэбнае адно толькі вам. У працэсе засваення новай інфармацыі вы застаецеся сам-насам з ёй і ніхто потым вас не будзе экзаменаваць на валоданне матэрыялам. То-бок усё залежыць ад вас, але ж і робіцца выключна для таго, каб вы самі палепшылі ўласнае жыццё.

Думайце аб перавагах, якія атрымаеце

Ніколі не забывайцеся аб тых «плюшках», якія атрымаеце ў выніку. Заўжды трымайце іх у сваёй галаве. Бо, як правіла, такія думкі істотна падвышаюць матывацыю і інтарэс да ўсяго новага. Яны ж будуць бар’ерам для нуды і жадання ўсё кінуць, якое з’яўляецца час ад часу ў кожнага.

Як вучыцца больш эфектыўна: 

232.png
Крыніца: sovetstudentu.ru

— Паклапаціцеся аб добрым асвятленні на вашым працоўным стале.

— Калі адчуваеце, што не настроеныя на вучобу, пачынайце з таго, што бачыцца вам найбольш цікавым. Гэта гарантавана дапаможа настроіцца на працэс. 

— Перад пачаткам вучобы складзіце невялічкі план таго, што вам неабходна зрабіць. Па меры выканання выкрэслівайце зробленае. Гэта будзе матываваць да працягу. 

— У перапынках паміж вучобай спажывайце карысную ежу, якая дапаможа вашым мазгам працаваць больш эфектыўна. Яблыкі, чорны шакалад, арэхі. Можна паспрабаваць займацца спортам. 

— Разбівайце матэрыял на роўныя часткі, а трэцюю адводзьце на паўтарэнне. Такім чынам інфармацыя лепш запамінаецца. Скажам, вучыце нешта два дні, а на трэці — паўтарайце вывучанае.

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип