• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.02.2019 | Адукацыя Беларуская мова

Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы

 

21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы – паведамляе Свабода. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую. У Беларусі жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў, і многія зь іх роднай мовай лічаць менавіта нацыянальную — украінскую, расейскую, літоўскую, польскую. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?

Упершыню артыкул быў апублікаваны 21.02.2018.

1. На беларускай мове вучыцца 13,3% дзяцей

Паводле афіцыйнай статыстыкі, беларускамоўных школаў у краіне 46,6%, але бальшыня ў сельскай мясцовасьці. Паводле афіцыйнай статыстыкі, апублікаванай на сайце Міністэрства адукацыі, у 2016/2017 навучальным годзе ў 1–11-х клясах школ Беларусі навучалася прыкладна 967 тысяч дзяцей, зь іх 128,6 тысячы (13,3%) — на беларускай мове.

2. У сталіцы Беларусі 7 беларускамоўных школ і гімназій

  1. Гімназія № 4 (вуліца Кунцаўшчына, 18 — Фрунзенскі раён)
  2. Гімназія № 9 (вуліца Сядых, 10 — Першамайскі раён)
  3. Гімназія № 14 (вуліца Васьняцова, 10 — Заводзкі раён)
  4. Гімназія № 23 (праспэкт Незалежнасьці, 45 — Савецкі раён)
  5. Гімназія № 28 (праспэкт Ракасоўскага, 93 — Ленінскі раён)
  6. Сярэдняя школа № 60 (вуліца Карла Лібкнэхта, 82 — Маскоўскі раён)
  7. Сярэдняя школа № 190 (вуліца Нікіфарава, 19 — Першамайскі раён)

 

3. У абласных гарадах няма ніводнай беларускамоўнай школы

У некаторых абласных цэнтрах (Магілёве, Горадні) ёсьць толькі малакамплектныя беларускамоўныя клясы.

4. Толькі ў двух са 118 раённых гарадоў ёсьць беларускамоўныя гімназія і школа

Пры барысаўскай беларускамоўнай гімназіі № 2 існуе пачатковая школа, навучаньне ў якой таксама вядзецца на беларускай мове. У гімназіі дзейнічаюць студыі «Гліняная цацка», «Саламяны цуд», «Бісэрапляценьне», папераплястыкі і мяккай цацкі.

У Янаве Берасьцейскай вобласьці цалкам беларускамоўная сярэдняя школа № 4. Працуе яна ад 1990 году. Раней у актавай залі СШ № 4 знаходзілася арыгінальнае пано з харугвамі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Але некалькі гадоў таму яго зьнішчылі.

Янаўская школа № 4, архіўнае фота
Янаўская школа № 4, архіўнае фота

5. Некаторыя беларускамоўныя школы перайшлі або на зьмяшанае, або на расейскамоўнае выкладаньне

Так, Глыбоцкая СШ № 3 раней была беларускамоўная, але з 2006 году яна стала дзьвюхмоўнай. А знакамітая Наваградзкая гімназія № 1, у якой некалі вучыўся і выкладаў Барыс Кіт, стала цалкам расейскамоўнай.

Наваградзкую беларускамоўную гімназію № 1 адкрылі ў 1919 годзе. Спачатку яна ня мела свайго будынка, заняткі праходзілі ў габрэйскай школе. Дапамагалі ўзводзіць адмысловы будынак бацькі вучняў. Працавала беларускамоўная гімназія і пад нямецкай акупацыяй. Яе выпускнікі — Барыс Кіт, Леанід Барысаглебскі, Леў Гарошка, Язэп Сажыч, Уладзімер Сіўко, Міхась Рагуля, Барыс Рагуля, Уладзімер Набагез, Барыс Сладоўскі.

Цяпер Наваградзкая сярэдняя школа № 1 — цалкам расейскамоўная.

6. Гісторыя і геаграфія Беларусі выкладаюцца па-расейску

Некалі ў расейскамоўных школах Беларусі прадметы «Гісторыя Беларусі» і «Геаграфія Беларусі» выкладаліся па-беларуску, але ад 2006/2007 навучальнага году іх перавялі на расейскую мову.

7. У Беларусі дзьве школы з польскай мовай навучаньня

Гэта сярэдняя школа № 36 у Горадні і сярэдняя школа № 8 у Ваўкавыску. Абедзьве пабудаваныя на польскія грошы. У ваўкавыскай школе з польскай мовай навучаньня вучацца 240 дзяцей.

8. У Беларусі дзьве літоўскія школы

Школы зь літоўскай мовай навучаньня месьцяцца ў вёсцы РымдзюныАстравецкага раёну і вёсцы Пялеса Воранаўскага раёну. Літоўская школа ў Рымдзюнах працуе з 1996 году. Таксама ў Рымдзюнах ёсьць літоўскі дзіцячы садок.

Літоўскія і польскія школы знаходзяцца ў Гарадзенскай вобласьці.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип