20-23 красавіка адбылася другая сесія Школы мэраў – сумеснай асветніцкай праграмы Цэнтра даследавання грамадскага кіравання СІМПА і кампаніі «Будзьма беларусамі!». Асноўныя тэмы сесіі – трансфармацыя дзяржавы і грамадства, развіццё рэгіёнаў: досвед Літвы.
Слухачы Школа мэраў сустрэліся з прадстаўнікамі Сейма Літвы, агенцыі Міністэрства гаспадаркі «Enterprise Lithuania», літоўскага радыё і тэлебачання, «Інстытута права НКО», «Транспаренсітэ Інтэрнэйшнл», мэрыі і гарадскога савету г. Варана і г. Друскінінкай, экспертамі ў галіне прадпрымальніцтва, мясцовага самакіравання і рэгіянальнага развіцця, а таксама наведалі парк Грут, у якім сабраныя дэмантаваныя ў розных месцах Літвы скульптуры і іншыя прадметы савецкай прапаганды.
Абмяркоўваючы досвед Літвы, удзельнікі сесіі, у прыватнасці, адзначылі, што інклюзіўнае і падсправаздачнае дзяржаўнае кіраванне дазваляе лепей улічваць патрэбы людзей і больш эфектыўна іх задавальняць на нацыянальным і на мясцовым узроўні; нягледзячы на кампактнасць краіны, у розных рэгіёнах могуць быць асаблівасці развіцця, звязаныя як з наяўнасцю рэсурсаў, так і з адкрытасцю, сумленнасцю і эфектыўнасцю мясцовых чыноўнікаў і магчымасцю грамадзян мець уплыў на прыняцце рашэнняў.
Праграму Школа мэраў працягнецца яшчэ двума сесіямі з фокусам на развіцці практычных навыкаў, неабходных для прасоўвання інтарэсаў мясцовых супольнасцяў і рашэння задач устойлівага развіцця рэгіёнаў. Выпускнікі Школа мэраў пачнуць прымяненне новых ведаў і ўменняў з рэалізацыяй уласных праектаў па вырашэнні актуальных лакальных праблем.