Эксклюзіўны канцэрт этна-трыо “Троіца” адбудзецца 17 лютага на малой сцэне тэатру імя Янкі Купалы (па вул. Энгельса, 12). Запланаваная вялікая праграма з хітамі апошніх альбомаў “Сон-трава” і “Жар-жар”, а таксама новымі кампазіцыямі.
Канцэрт будзе ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.
Пачатак а 19.00.