Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай

Суботнім вечарам у Вялейцы адбылося незвычайнае прадстаўленне. З выступам да нас завітаў Тэатр Пана Скіргайлы, заснаваны на старадаўніх ліцвінскіх традыцыях.

 Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 Перад самім лялечным спектаклем прайшла даўгая і змястоўная лекцыя пра асаблівасці сапраўднай батлейкі і яе гістарычныя карані.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Шмат было сказана пра тутэйшы кшталт, культурныя і рэлігійныя асаблівасці.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Пан Скіргайла асаблівую ўвагу звярнуў на тое, як мусіць і як не павінна выглядаць сапраўдная лялька батлейкі; распавёў пра прапорцыі тутэйшага твару, а таксама матэрыялы, з якіх робіцца гэткая лялька.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

З таго, што лекцыя была даволі працяглай і не ўсім цікавай, не кожны дачакаўся самаго спектаклю. Тым не менш, хтосьці прыйшоў адмыслова на яго.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Пачатак доўгачаканага спектакля заўважна ажывіў аўдыторыю.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Багатым і відовішчным было музычнае і мастацкае афармленне.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Несумненна гледачы ўбачылі і ацанілі акторскі талент.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Канешне, маленькае памяшканне часам не дазваляла разгарнуцца, так бы мовіць, на ўсю, але асноўнай дзеі гэта ніяк не зашкодзіла.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Самі лялькі сапраўды былі цікавымі і выкшталцонымі, а жарты выклікалі ў гледачоў шчыры смех.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Вялікі цмок нават шугаў полымя.

 

Вялейчукі пазнаёміліся з сапраўднай батлейкай (ФОТА)

 

Напрыканцы імпрэзы прайшла невялікая віктарына з прызамі. Варта дадаць, што яшчэ на пачатку Пан Скіргайла запрашаў прысутных падзяліцца пасля (пажадана праз сеціва) сваімі ўражаннямі, тым, што спадабалася, што не, што хацелася б пачуць і пабачыць, што было незразумела.

Усё суботняе мерапрыемства сталася магчымым, дзякуючы падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Імпрэза адбылася пры ўдзеле сяброў выдання “Волат“.

 

фота – Міхась Кулеш

Тэгі: