Пабачыць свет унікальная кніга «Выхаванне спевака»

У час глабалізацыі і сацыяльнага дыстанцыравання чалавецтва перажывае востры дэфіцыт цёплых стасункаў, душэўных рэсурсаў. А народная культура валодае іх невычарпальным запасам. Праблема ў тым, што самыя сапраўдныя рэчы нельга вывучыць з кніг.

Выхаванне спевака - карцінка фэйсбук.png

Але «Выхаванне спевака» — кніга ўнікальная. Напісаная захавальніцай жывога фальклору, выдатным этнапедагогам і рэжысёркай, кіраўніцай ўзорнага калектыва «Калыханка» з Міханавічаў, чароўнай казачніцай Ларысай Рыжковай, яна нясе ў сабе шмат каштоўнай інфармацыі.

Спадарыня Ларыса добра вядомая пакаленню дзяцей 90-х гадоў як абаяльная казачніца з перадачы «Калыханка» на БТ. У сваёй кнізе яна дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанні сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў. Адначасова проста і незаўважна раскрываюцца дзіцячыя галасы і здымаюца напружанні.

выхаванне спевака 3 .jpg

Падтрымаць выданне і замовіць кнігу можна тут.

Кніга будзе цікавая не толькі кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто выхоўвае сваіх дзетак па-беларуску, цікавіцца народнымі спевамі і традыцыйнай культурай.

выхаванне спевака для фэйсбуку - 2.png

Аб’ём кнігі 88 старонак, мультымедыйны дадатак: 14 відэа з гульнямі і каментарамі педагога Ларысы Рыжковай + 2 архіўныя запісы тэлеперадачы «Калыханка».

Кніга аздоблена прыгожымі каляровымі ілюстрацыямі, архіўнымі матэрыяламі, фотаздымкамі Анатоля Клешчука і выцінанкамі Наталлі Сухой.

Паводле арганізатараў