• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.11.2015 | Навіны "Будзьма!"

Выдадзім “Цытатнік беларускага мыслення” разам!

Кампанія “Цытуй сваё” распачала збор сродкаў для выдання зборніка цытатаў праз платформу “Талакошт”. Кампанія заклікае беларусаў уключыцца ў супольную “матэрыялізацыю” нашага культурнага і інтэлектуальнага скарбу.

Кампанія “Цытуй сваё” стартавала ў траўні 2015 года. Шэраг інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў — Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, “Мова Нанова” — такім чынам звярнулі ўвагу беларусаў на тое, што мысленне – гэта самаразуменне нацыі, шляхі асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння. Думка мае характар пераемнасці. Аднак апошнім часам мы сталі “нацыяй склеротыкаў”, быццам цалкам забыўшы тое, што было перад намі. Мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.

Кампанія “Цытуй сваё” заклікала беларусаў згадаць найлепшыя ўзоры беларускай думкі і прадставіць іх шырокай публіцы. Падчас кампаніі арганізатары атрымалі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў. Была створаная галерэя дызайнерскіх цішотак. Склаўся фан-клуб беларускай думкі. Наступны крок кампаніі — выданне “Цытатніка беларускага мыслення”.

Ён будзе мець кішэнны фармат і прывабны выгляд. А гэта значыць, што:

  • “Цытатнік” стане зручным спадарожнікам па дарозе ў вандроўку ці на працу. З ім згадваць слушныя думкі і мысліць разам з выбітнымі беларусамі можна будзе дзе заўгодна;
  • “Цытатнік” будзе цудоўным падарункам як для аматараў беларушчыны, так і для тых, хто з беларускай культурай яшчэ не знаёмы. Няхай сустрэча з ёй пачнецца з найлепшых узораў думкі;
  • “Цытатнік” зойме годнае месца у любой бібліятэцы, бо адразу будзе і сховішчам думкі, і даведнікам з гісторыі культуры і ідэяў.

Важна, каб выданне цытатніка стала такой жа народнай справай, як і збор слушных думак і вобразаў.

Кампанія “Цытуй сваё” заклікае ўсіх, каму важна працягнуць ланцужок беларускай думкі і ўзбагаціць нашую культурную прастору, далучыцца да стварэння цытатніка справай і грашыма!

Збор сродкаў і прапановаў пра супрацоўніцтва ідзе на платформе “Талакошт“.

Ведай думкі папярэднікаў! Пагаджайся альбо спрачайся з імі!

Цытуй сваё!

Спампаваць зборнік “Цытуй сваё!” у фармаце PDF можна тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Андрэя Хадановіча выйшла новая кніга — «На беразе Волі»
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип