Вечарына памяці Алеся Адамовіча — 31 студзеня

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць на вечарыну памяці пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, сцэнарыста, грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча (1927-1994).

У праграме — прэзентацыя новых выданняў:

“Выбранае” Мінск.  Выдавецтва “Беларускі кнігазбор”

“Каратели” Мінск.  Выдавецтва  “Попурри”. Ілюстрацыі Арлена Кашкурэвіча

“Блокадная книга”  Санкт-Пецярбург. Выдавецтва  “Лениздат”

“Khatyn”/ “Хатынская аповесць”  Лондан. Выдавецтва “Glagoslav Publicаtions“

31 студзеня 2015 года а 16-й гадзіне.

Палац мастацтва, Мінск, вул. Казлова, 3.

Уваход вольны

 

Паводле арганізатараў