Вера Бурлак, Вiктар Жыбуль. Забі ў сабе Сакрата!

26.03.2009 Кнігагляд

Забі ў сабе Сакрата!: вершы / Вера Бурлак, Вiктар Жыбуль— Мінск: Галіяфы, 2008. — 96 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца… Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў.