#ВершыБезМежаў. Запрашаем на прэзентацыю 29 лютага

Стартаваў праект #ВершыБезМежаў. У ім беларусы, якія жывуць ці вандруюць па іншых краінах, запісваюць відэаролікі з вершамі на беларускай мове.  Яны гучаць ад Сайгона да Нью-Ёрка, ад Капенгагена да Кужуэйру-да-Прайя.

Ідэя праекту – даць новую форму сучасным вершам і паказаць, што людзі розных прафесій адчуваюць паэзію. Да слова, сярод удзельнікаў праекту ёсць вандроўнікі, журналісты, музыканты, візажысты і паліглоты.

pNtPVLrbuGk

YbydXTewjiM

Усе #ВершыБезМежаў узятыя з дэбютнага зборніка Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”. Кніга выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “Кнігазбор”. Яе рэдактарам стаў паэт Андрэй Хадановіч, а аўтарам вокладкі мастачка Надзя Бука.

Кніга “Развітанцы” ўдзельнічае ў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Летась Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію “Дэбют” за найлепшую вершаваную публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў”.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 лютага ў танцавальнай зале па адрасе Куйбышава, 22, 311 клас. Гледачоў чакае пластычна-паэтычная імпрэза з удзелам тэатральнай майстэрні “Студыёзы”. Рэжысёр падзеі – Міхаіл Камінскі, кіраўнік Dance Essence Studio. 

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Запіс па тэлефоне +37529-640-92-02.

презентация-афиша_web

Паглядзець ролікі можна ТУТ.

Суполка ў VK.com.