Вёскі Барысаўшчыны на фотаздымках стогадовай даўніны

18.05.2015 Культура

Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з’дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край. 

Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі на працягу 1909 – 1916 гадоў аб’ехаў амаль ўсю Расійскую імперыю, зрабіўшы ці не найбагацейшую калецыю фотаздымкаў, у тым ліку і каляровых, беларускіх мястэчак і вёсак пачатку ХХ стагоддзя. У Беларусі фатографа цікавілі перш за ўсё мясціны, звязаныя з вайной Расіі і напалеонаўскай Францыі. У тым ліку і месца пераправы французскай арміі праз Бярэзіну ля вёскі Студзёнка. Але падчас сваёй вандроўкі да Студзёнкі падарожнік зазірнуў не толькі ў горад, але і ў вёску Бытча.

Бытча. Вясковыя пабудовы і царква Святой Тройцы

Жніво

 Азярод на сялянскім падворку

На месцы пераправы французаў Пракудзін-Горскі апынуўся роўна праз сто год пасля трагічных падзей 1812 года.

Могілкі загінулых падчас бітвы 

 Агульны выгляд месца боя і пераправы

 

 

Тэгі: