Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX — пачатку XX ст.». Пра гэта паведамляецца на старонцы ўстановы ў Facebook.
Яна ўключае значную колькасць картаграфічных і графічных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй горада Бабруйск і Бабруйскай крэпасці XIX — пачатку XX ст., што зберагаюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Гэта — генеральныя планы горада і крэпасці, карты навакольных земляў, а таксама чарцяжы і планы асобных будынкаў і збудаванняў, якія з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння і захавання гістарычнай спадчыны Бабруйска.
Чытайце яшчэ: Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
Аўтар-складальнік: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў.
З выставай можна азнаёміцца па спасылцы.