• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.09.2023 | Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай спадчыны Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.


Малюнак Васіля Быкова
Малюнак Васіля Быкава

Творчасць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу аматараў літаратуры. Але не шмат хто ведае, што вядомы беларускі літаратар спрабаваў свае творчыя сілы і ў выяўленчым мастацтве. Гэта асобная старонка творчай біяграфіі Васіля Быкава, распавядаюць арганізатары выставы.

Пісьменнік захапляўся маляваннем яшчэ з дзяцінства. «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый, – сведчыць Васіль Уладзіміравіч у мемуарнай кнізе «Доўгая дарога дадому». – Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў, ён паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, ён вымушаны быў пакінуць вучобу. Пасля сканчэння вайны, у канцы 1940-х, Быкаў зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча ў Менску. Аднак ён патрапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

«Стаўшы выбітным пісьменнікам, Васіль Быкаў заўсёды знаходзіў час для алоўка, пэндзля і паперы. Такія мастацкія практыкаванні, якія Быкаў іранічна называў «мастацкі зуд», былі яго пажыццёвым захапленнем. Аднак пры яго жыцці ведалі пра гэта бадай толькі родныя ды блізкія сябры.

Родныя з дзяцінства мясціны, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя здзекі, працэс засваення аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах пад Мінскам – усё гэта «ахапіў» аловак Васіля Быкава. На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» будуць прадстаўлены менавіта такія работы. Кожная з іх па-мастацку дакладна і яскрава сведчыць пра жыццёвыя падзеі нашага славутага земляка», –падкрэсліваюць у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

Выстава працягнецца да 13 лістапада 2023 года.

Чытайце таксама: Невядомае інтэрв’ю Васіля Быкава пра Уладзіміра Караткевіча

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип