У Беластоку працуе выстава, прысвечаная паўстанню 1863-1864 гадоў

У самым цэнтры Беластока, на Рынку Касцюшкі, працуе мультымедыйная выстава «Паўсталі 1863–64», прысвечаная 160-годдзю аднаго з найбуйнейшых нацыянальна- вызвольных рухаў народаў супраць Расійскай імперыі. Выстава складаецца з 16 павільёнаў і мультымедыйнага купала, у якім дэманструецца анімацыя пра паўстанне.


01-vystava-paustancy-1863.jpgБеласток. Выстава, прысвечаная паўстанню 1863-1864 гг.

Матэрыялы экспазіцыі прадстаўлены на польскай, літоўскай і англійскай мовах. Анімацыя ў мультымедыйным купале дэманструецца па-польску з англійскімі субтытрамі.

02-vystava-paustancy-1863.jpgДэманстрацыя анімацыі пра паўстанне ў мультымедыйным купале

Выстава распавядае пра перадумовы і ход паўстання, лёсы ўдзельнікаў паўстання, у тым ліку пра ролю жанчын у паўстанні, а таксама пра патрыятычныя ўпрыгожванні і паўстанцкую моду. Для падрыхтоўкі экспазіцыі выкарыстоўвалі успаміны, архіўныя дакументы, фотаздымкі, вытрымкі з публікацый у тагачаснай прэсе.

03-vystava-paustancy-1863.jpg

05-vystava-paustancy-1863.jpg

Маленькім наведнікам выставы цікава будзе збіраць пазл вялікага фармату, прысвечаны паўстанцам.

098-vystava-paustancy-1863.jpgПавільён, прысвечаны Канстанціну Каліноўскаму

04-vystava-paustancy-1863.jpg

06-vystava-paustancy-1863.jpg

07-vystava-paustancy-1863.jpg

08-vystava-paustancy-1863.jpg

Выстава працягнецца да 22 верасня. Мультымедыйны купал можна наведваць з 10:00 да 18:00. Уваход вольны.

Бясплатныя адукацыйныя матэрыялы і падрабязная інфармацыя даступныя на сайце powstanie1863-64.pl.