Што такое свабода, калі ты далёка ад дому? Гэта пытанне лягло ў аснову выставы, якую рыхтуе незалежная каманда беларусаў і беларусак у Варшаве. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых мастачак і мастакоў прыняць удзел у выставе.
Выстава аб’яднае да 20 прац мастакоў і мастачак, якія:
— натхняліся творчасцю Алеся Пушкіна;
— даследуюць досвед выгнання, страты, пошуку каранёў;
— працуюць з тэмамі ўнутранай свабоды, памяці, рытуалу і побыту.
Падаць сваю працу можна да 20 траўня па спасылцы.
Выстава адкрыецца 6 жніўня 2025 года ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі.
Уваход на выставу будзе бясплатным.
Гледачам — кантакт з мастацтвам у міграцыі, прастору для суперажывання і натхнення.
Мастачкам і мастакам — магчымасць быць пачутымі, паказаць свой досвед, адчуць сябе часткай супольнасці.
Выставу арганізуе незалежная каманда беларусаў і беларусак у Варшаве. Каб рэалізаваць выставу, арганізатарам патрэбна сабраць мінімум 3000 еўра на:
– арэнду выставачнай залы
– аплату працы каманды (куратаркі, дызайнеркі, тэхнічныя каардынатар_кі)
– мантаж, лагістыку, святло, упакоўку
– друк афіш, сайт, прасоўванне open call.
Праект можна падтрымаць праз платформу Gronka.