Выступ Таццяны Беланогай у Валожыне

p7300986

31 ліпеня адбыўся выступ Таццяны Беланогай у Валожыне. На канцэрце прысутнічала каля 200 салдат вайсковай часткі г. Валожына 153-й радыётэхнічнай брыгады.

— Я спявала песні пра вандроўкі, дарогі, пачуцці. Калі салдат знаходзіцца ў войску, яму хочацца адчуць вольнае паветра. Думаю, я стварыла такую атмасферу, — распавяла Таццяна.

p7300987

p7300990

Сустрэча сталася вельмі цёплай і вясёлай. Салдаты праявілі цікаўнасць да сучаснай беларускай культуры, а самыя кемлівыя з іх атрымалі падарункі ад кампаніі Будзьма.