Ці ведаеце вы, што значаць словы «мацярдушка», «брызгліна», «дзяркач», «свіргуль»? Фантазія разыгралася? А гэта ўсяго толькі назвы раслінаў і птушак па-беларуску!
У новым насценным «Календары па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень, які зусім нядаўна пабачыў свет у выдавецтве «Кнігазбор», яшчэ і не такія словы можна знайсці...
Пазітыўныя, яскравыя малюнкі стварылі мастачка Дар’я Мандзік і дызайнер Анатоль Лазар, добра вядомыя ўсім па працы над папулярным і любімым многімі календаром «Не маўчы па-беларуску», які шмат год запар выпускала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».
Адкрываюць каляндар, як ніколі актуальныя, словы на тэму здароўя і медыцыны. Яны, безумоўна, дапамогуць стасавацца па-беларуску з доктарам тым, хто дагэтуль не наважваўся.
На старонках вясновых месяцаў выдатная падборка словаў з назвамі раслінаў і жывёлаў па-беларуску. Кастрычніцкая старонка календара дапаможа выказаць па-беларуску свае эмоцыі, а лістападаўская падкажа, як называюцца на роднай мове розныя элемены адзення.
Таксама з календара Вы даведаецеся, як па-беларуску «размаўляюць» хатнія жывёлы, як правільна па-нашаму паклікаць каня, коціка ці куранят.
А яшчэ ў календары знойдзеце шмат цікавых устойлівых выразаў на роднай мове. Вось, напрыклад: загінуць, як тая рудая мыш; кульгавы, як твая цешча; сагнуцца ў дугу; цыбаты, як жэрдка.
Усё, больш не будзем спойлерыць. Набывайце цудоўны «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень і насалоджвайцеся смакам роднай мовы!
Каляндар ёсць у продажы ў наступных крамах:
Мінск: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), «Цэнтральная кнігарня» (пр-т Незалежнасці, 19), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Кнігі&кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), «Рагна» (вул. Сухая, 4), «Веды» (вул. К. Маркса, 36), «Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9), Раман Цымбераў (гандлёвы цэнтр "Купалаўскі”, крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая), крама "Разумны кіт" (вул. Корш-Сабліна,3), а таксама на начным кніжным рынку.
У інтэрнет-крамах: tn.by, khihi.by, mmkut.by, kniganosha.by, kniger.by, sunduchok-knig.bу, OZ.by
У Рэгіёнах:
Віцебск: «Светач» і «Абажурчык»
Бабруйск: «Крыніца ведаў»
Магілёў: ІП Турандзіна Г.А.
Гродна: «Цудоўня»
Баранавічы: «Росквіт»
А таксама ў рэгіянальных кнігарнях ААТ «Белкніга»