Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by.

bojka.jpeg



«Па сканчэнні 5 месяцаў і 9 дзён я ізноў з вамі. Пакуль не разумею, дзе я, але дакладна лепш чым там, дзе я быў», — напісаў ён у Facebook.

Віктар Бойка — акцёр, кастынг-дырэктар, з канца жніўня 2022 года ўтрымліваўся ў СІЗА па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).