Выйшаў новы «Дзеяслоў» № 92 — балада Уладзімера Арлова, вершы Вольгі Гапеевай, проза Вінцэся Мудрова

Свежы нумар радуе новымі творамі сучаснай беларускай літаратуры, а таксама перакладамі з рускай, польскай і нарвежскай моў, эсэістыкай, літаратуразнаўствам і мемуарыстыкай.

dzeiaslou92-18-01

Паэзія: Васіль Зуёнак, Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Аляхновіч, Віка Трэнас, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Андрэй Козел.

Проза: Мікола Захаранка, Вінцэсь Мудроў, Анатоль Разановіч, Дзмітрый Падбярэзскі, Вечаслаў Казакевіч у перакладзе з рускай мовы Веры Лойка, Алесь Гібок-Гібкоўскі.

Дэбют: апавяданне Аляксандры Дзмітранок.

Пераклады: Станіслаў Ежы Лец у перакладзе з польскай Андрэя Хадановіча, Ары Бэн у перакладзе з нарвежскай Лідзіі Ёхансэн.

Эсэ: Васіль Жуковіч, Міхась Карпечанка, Віктар Казько.

Спадчына: успаміны Юліі Бібіла. Падрыхтоўка да друку, прадмова і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса.

Павал Абрамовіч даследуе метафару Дняпра ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, а Наталля Якавенка піша водгук на архіўную аповесць Леаніда Дранько-Майсюка пра Максіма Танка.

Падпісны індэкс часопіса “Дзеяслоў” 74813, сайт ТУТ

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”