Выйшаў новы нумар “Скарыніча”

19.04.2010 Культура

skarynicz

Пабачыў свет чарговы нумар літаратурна-навуковага гадавіка “Скарыніч”, які стварылі заўзятары беларушчыны ў Маскве. Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснай Літвы, а таксама беларускай прысутнасці ў расійскай прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння.

У гэтым нумары: “Пагоня” Максіма Багдановіча ў перакладзе на польскую, рускую, украінскую, англійскую, нямецкую, французскую мовы, урыўкі з Хронікі Літоўскай і Жамойцкай, з Хронікі Быхаўца, артыкулы Алега Рудакова, Аляксея Марачкіна, Зянона Пазьняка, Віктара Чайчыца, Віталя Скалабана… Тэкст цалкам.