Выйшаў «Прэм’ер Тузін-2008»

27.01.2009 Музыка

Пабачыў сьвет «Прэм’ер Тузін-2008» — зборнік лепшай беларускай музыкі, вызначанай наведнікамі ды экспэртамі парталу «Тузін Гітоў». Усяго ў чацьвертае па ліку мультымэдыйнае выданьне ўвайшлі 42 песьні, што бралі ўдзел у гіт-парадзе цягам музычнага сэзону. Сярод іх — зоркі беларускай альтэрнатыўнай музыкі (IQ48, :B:N: і Лявон Вольскі, «Глюкі», «Сьцяна»), прадстаўнікі фольк-сцэны (OSIMIRA, «Песьняры», «Рокаш»), папулярнай музыкі (Аляксей Хлястоў, Prima-Vera). Багата гэтым разам і новых імёнаў — такія калектывы і выканаўцы, як Jab Club, Тацьцяна Беланогая, ILO & Friends, ці не ўпершыню прадстаўленыя ў такім масавым накладзе. Усіх выканаўцаў лучыць фармат «Тузіна Гітоў» — якасная беларускамоўная музыка. Тэкст цалкам.