Выйшла з друку кніга з архіўнымі матэрыяламі Язэпа Драздовіча

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, піша @PENBelarus.


132.jpg

Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў.

Аўтарка манаграфіі — Ірына Галуза, навуковая рэдактара — Вераніка Курцова.

Кнігу можна набыць у «Акадэмкнізе».