Выйшла новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай

Выдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца «Там, за сцяной».


кніга Таццяны Нядбай

«Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час „Там, за сцяной“ Таццяны Нядбай можна будзе замаўляць на сайце выдавецтва», — дзеліцца навіной у фэйсбуку паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.

Гэта другая кніга паэткі пасля дэбютнага зборніка «Сірэны спяваюць джаз», які пабачыў свет 10 гадоў таму, піша bellit.info.

Неўзабаве кнігу можна будзе замаўляць у краме на афіцыйным сайце выдавецтва.