Писатель Владимир Арлов, актер Игорь Сигов, художник Владимир Цеслер, певица Инна Афанасьева, глава движения «За свободу» Александр Милинкевич и английский музыкант Дэвид Боуи вспомнили, при каких условиях узнали новость о событиях на Чернобыльской АЭС и как ее восприняли.
Владимир Арлов. Писатель. Историк.
— У той час — у 1986 годзе — я быў супрацоўнікам наваполацкай газеты «Хімік». Пра навіну даведаўся не з афіцыйных крыніц інфармацыі (тады ўвогуле гэтае здарэнне не называлі катастрофай), а ад супрацоўнікаў прадпрыемства «Палімір», на якім працавала шмат іншаземцаў.
Хадзілі розныя чуткі, а ўвечары больш падрабязна аб падзеях можна было пачуць па «Радио Свобода» і «Голосу Америки». Я насцярожыўся, бо хутка збіраўся паехаць з сынам Раманам, які яшчэ быў малы, на радзіму маёй мамы — Магілеўшчыну. Памятаю, сустрэў знаёмага супрацоўніка наваполацкага выканкама. Запытаўся ў яго пра падрабязнасці, але ж ён запэўніў: гэта ўсё паніка, можна спакойна ехаць ў тым накірунку…
Мы і паехалі ў родную матчыну вёску. Свяціла сонейка, было вельмі цёпла, многія людзі нават загаралі. Мы пайшлі на могілкі, дзе я і адчуў, што моцна баліць галава… Раман таксама ўсё чухаў валасы. Тады я яшчэ падумаў: не хапала толькі, каб завашывеў… Ужо пазней я даведаўся, што ўсё гэта былі прыкметы высокага радыёактыўнага фону.
Ну а праз некалькі дзён пачаліся травеньскія святы. Улада дэманстравала, што няма падстаў для панікі, і настойвала, каб дзеці і дарослыя выходзілі на дэманстрацыю. Дагэтуль становіцца жудасна, калі ўяўляю, колькі тысячаў жыццяў у выніку гэтай ідэалагічнай акцыі загублена. Тэкст цалкам.