«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай — «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча» («Wyjdę z lasu, wyciągnę grzbiet i będzie mi służył zamiast miecza»).


6.jpg

«Спектакль — пра эміграцыю, пошук сябе і захаванне ўнутранай хатняй хіміі. Пра пошук бяспечнай прасторы, яе будаўніцтва і нараджэнне. Пра жанчыну, яе натуру, гатоўнасць схавацца і адкрытасць, сэнс быць разам», — напісала Паліна Дабравольская на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

У праекце задзейнічаны актрысы з Беларусі, Польшчы і Украіны.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць: Воля Піпчанка (Беларусь), Моніка Рахвалак (Польшча), Аляксандра Мірэцкая (Польшча), Ягода Ясноўска (Польшча), Маша Пятровіч (Беларусь), Валерыя Атрошкіна (Беларусь), Аляксандра Малацкоўская (Украіна).

Тэкст быў напісаны ананімным аўтарам.

Паліна Дабравольская — беларуская рэжысёрка, музыка і актрыса, вядомая таксама як аўтарка праекта CHORNABROVA.

Чытайце яшчэ: Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Паліны Дабравольскай