Сёння ноччу адбыўся матч-адкрыццё Чэмпіянату свету па футболе — 2014, у якім нацыянальная зборная Бразіліі абыграла каманду Харватыі.
Тым, хто з нейкіх прычынаў прапусціў гэты матч застаецца толькі паспачуваць, а каб такога больш не адбывалася — нашая інструкцыя па хуткай устаноўцы раскладу матчаў у каляндар iPhone, iPad або iPod Touch. Можна проста, літаральна ў пару клікаў, дадаць графік трансляцый матчаў чэмпіянату наступным чынам:
1. Перайсці са сваёй прылады (iPhone, iPad, iPod Touch) па гэтай спасылцы.
2. Націснуць экранную кнопку «Subscribe to Calendar».
3. Націснуць «Падпісацца».
4. Расклад матчаў дададзены ў ваш каляндар.
Неабходна таксама адзначыць, што расклад трансляцый дададзены на iPhone або iPad з улікам вашага мясцовага часу, але ў самімзапісе таксама паказаны час па Грынвічы — не пераблытайце.
Паводле yablyk.com