Як паўплывала пандэмія чумы ў ХIV стагоддзі на Еўропу і што адбывалася на беларускіх землях у тыя часы? Распавядае гісторык Алесь Краўцэвіч.
Чым была небяспечная «чорная смерць» для тагачасных людзей і як пандэмія паўплывала на сацыяльна-эканамічны стан Еўропы? На колькі скарацілася насельніцтва кантынента? Чаму бубонная чуму назвалі «чорнай смерцю» і якім чынам яна распаўсюдзілася? Як змагаліся ў тыя часы з гэтай заразай? Якія наступствы хвароба прынесла продкам беларусаў? Шукаць адказы на гэтыя пытанні выпраўляемся ў цёмныя часы мінулага разам з прафесарам Алесем Краўцэвічам.
Наступны раз звернемся да тэмы барацьбы за галіцка-валынскія землі паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Глядзець яшчэ: Як Гедымін сталіцу ВКЛ у Вільню перанёс? Вандруем у мінулае з «Гісторыяй за 5 хвілін»